Вось яно, лета. Зь ягонай сьпёкай, гарачым паветрам, такім, што не прадыхнуць, - і ветрыкам, ад якога адна толькі назва. Але падступная. Усё. Сяджу і шморгаю носам. Аднак, ёсьць у гэтым і бясспрэчна станоўчы момант. Насмарк-жа адзін не прыходзіць. Голас у мяне цяпер - толькі сэксам па тэлефоне займацца (персанальна, без тэлефону, але з саплямі, які ж можа быць сэкс? Ды і на дотык неяк сьлізка). А на слых я проста дзіва: голас нізкі, ядвабісты, глыбокі, з невялічкім, ледзь чутным прыдыханьнем. Адным словам, zajebiście хлопцы, тэлефануйце, пакуль ёсьць магчымасьць...
Ды ўсё-ткі цнота перамагае прыроду. І адкрываюцца, як мінімум тры вычварэнскіх спосабы пазбавіцца летняга мімалётнага захапленьня сэзоннай непрыемнасьці.
Вычварэньне першае, сьмешнае.
Насьмяялася з лёгкай рукі
arshanski (цалкам гісторыя тут:
http://arshanski.livejournal.com/150882.html)
Але гэта, канешне, ува мне загаварыла бландынка практыка вольных асацыяцый ад "раз рамашка-два рамашка-тры, а я чацьвётрую сарву... " і мульцяшнага Воўка да вядомага непрыстойнага анэкдота пра першую шлюбную ноч і зялёную м-м-м... фарбу.
Ад гістэрычнага рогата я хаця б перастала так шкадаваць сябе і сваю паблёклую незямную прыгажосьць.
Вычварэньне другое, практычнае.
Дзяўчаты, якія адкрыта прызнаюцца ў нянавісьці да кухні, як на мяне, робяць найвялікшую памылку. Са сваіх повязей з гэтым першым ворагам пасьпяховай жанчыны самым сакральным месцам ў доме можна здабыць шмат карыснага. Напрыклад. Калі ў цябе насмарк, рукі трэба трымаць у цёплай вадзе. Пакуль я агорала маліну, вішню, варэньне з абрыкосаў, абед і два падвячоркі, (або, як некалі казаў В. Акудовіч: "Жанчыне быць філосафам прасьцей: зварыла есьці і сядзі, чытай"), тэрапеўтычны эфект пераўзыйшоў усе самыя сьмелыя прагнозы. Карацей, ня праўда, што кухня адбірае ў жанчыны жыцьцё...
Вычварэньне трэцяе, эмацыйнае.
Калі б хто-небудзь крадком праходзіў паўз маё "вераб'інае гняздо", ён бы пачаў вельмі блага думаць пра мяне. Або атрымаў неблагое задавальненьне. Бо я ўголас (той самы, гл. вышэй) крыла тую самую вішню (гл. трохі ніжэй ад першага), яе пачварныя косткі, яе дурацкі сок і яе траханую бязмежную колькасьць. Як сапраўдная бландынка, я рабіла так замест таго, каб плакаць над сваімі беднымі пазногцямі. І насмарк, пэўна, заслухаўшыся, палічыў за лепшае мяне не турбаваць.
Адным словам, хто нам замінаў, няхай нам дапаможа. Ці то мужык у трусах, ці то наша нялёгкая доля, што, у прынцыпе, адно і тое ж...