Пасьля
раскопак лета 2010 года ў браме Мірскага замку, аб якіх я пісаў раней, усё не хапала ні галавы, ні часу, каб зразумець і асэнсаваць тое, што было адкрыта. Гіпотэзе аб
існаваньні герсы не пашанцавала, бо адкрыцьцё пад ямы пасткі пад праездам нічога сьветлага для яе не абяццала. Аднак , з іншага боку, гэта прымусіла мяне скарэктаваць маю
першую рэканструкцыю ўзвода. Ад пачатку было цяжка зразумець, што там за канструкцыі меркавалі набудаваць і набудавалі нашыя славутыя безыменныя дойліды (зрэшт гэта толькі падвышае маю асабістую павагу да іх!). Сітуацыю яшчэ ўскладняла тое, што перад праездам брамы быў ужо заліты бэтон і паўторна (пасьля Трусава) дасьледваць гэтую вонкавую сьцяну звонку было немагчыма. А саму ямы мы з-за браку часу адкрылі хаця на 1/3 частку, а там могуць хавацца ключы для вырашэньня нашых пытаньняў.
Што да другога варыянту рэканструкцыі, то варыянт узвода мне падказала схема з Sellmana (1954), надрукаваная Багданоўскім.
Наконт варот пасьля раскопак усё стала зарзумела: бэлька зьверху, бэлька зьнізу, у якіх мацаваліся восі. У паз ў стральчатай арке, між узводам і варотамі, на маю думку, закідваліся бярвеньні, якія дадаткова блякавалі праезд. Гэта я паказаў у ІІ варыянце рэканструкцыі. Хаця якіх-кольвек сьлядоў на саміх пазах не засталося.
Сама яма магла накрывацца тоўстымі дошкамі, якія клаліся на бакавыя цокалі. Гэта самы просты і, пэўна, самы выгадны варыянт.
Рэндэры:
А вось відэа:
Click to view