Косткі "вялікіх людзей" у інтэр'еры ў Міры і Кракаве

Jan 31, 2011 09:53

У інвэнтары Мірскага замка за 1688 год можна знайсьці дзіўныя радкі: "w tej Bramie zawieszone zebro w golen ludzi Wielkich, na zelaznych lancuchach ..."

Пра падобныя дзівацтвы ў Мірскім касьцёле пісаў славуты наваградзец А. Міцкевіч ("Пан Тадэвуш", кніга 8, радкі 95-99):

Tak dla osobliwosci jako dla pamiatki,
Anieli zawiesili jego martwe szczatki.
Read more... )

Мірскі замак

Leave a comment

pan_purkrabek January 31 2011, 09:20:55 UTC
Людзі-волаты згадваюцца ў Бібліі, калі не памыляюся. Так што прысутнасць іх костак у касцёле толькі нагадвала аб праўдзівасці Кнігі.

Reply

zmicierbielapol January 31 2011, 09:33:25 UTC
цалкам верагодна

Reply

wouk January 31 2011, 09:48:01 UTC
Можа быць тут яшчэ ідэялёгія сарматызму нейкім чынам прыплялася? У сэньсе своеасаблівае праяўленьне культу вялікіх продкаў?

Reply

zmicierbielapol January 31 2011, 10:19:09 UTC
Можа быць і такое, аднак волаты больш характэрны для народнай/сялянскай міфалогіі, хаця ёсць паданні пра волатаў, у аснову якіх ляглі вобразы каралёў. Напрыклад, асілак Сцяпан - Стэфан Баторый.

Reply

wouk January 31 2011, 10:36:38 UTC
У любым выпадку хацелася б знайсьці нейкае хаця ўскоснае тлумэчаньне ў крыніцах.

Reply

zmicierbielapol January 31 2011, 10:42:21 UTC
думаю, спачатку трэба паглядзець Біблію і фальклор

Reply

zmicierbielapol January 31 2011, 10:42:59 UTC
наўпрост тлумачэння падобным з'явам я не сустракаў

Reply

(The comment has been removed)

zmicierbielapol January 31 2011, 12:08:33 UTC
добрая версія) і падыходзіць лепш, чым іншыя

Reply

pan_purkrabek January 31 2011, 12:48:52 UTC
Спачатку таксама так падумаў. Але, наколькі мне вядома, уладкоўваць падобныя кунсткамеры ў царквах прынята не было.

Reply

(The comment has been removed)

pan_purkrabek January 31 2011, 13:04:59 UTC
А, тады цалкам згодны. Толькі сам звычай аднёс бы да часоў Рэнесансу.

Reply

pan_purkrabek January 31 2011, 11:01:46 UTC
Я думаю, што тут мае месца феномен ўзаемнай інтэграцыі біблейскіх паданняў і мясцовых народных паданняў. Дарэчы, волаты - гэта агульнаеўрапейскі трэнд, які знайшоў прытулак і ў цалкам свецкай літаратуры Новага часу. Напрыклад, у Рабле.

Reply


Leave a comment

Up