Косткі "вялікіх людзей" у інтэр'еры ў Міры і Кракаве

Jan 31, 2011 09:53

У інвэнтары Мірскага замка за 1688 год можна знайсьці дзіўныя радкі: "w tej Bramie zawieszone zebro w golen ludzi Wielkich, na zelaznych lancuchach ..."

Пра падобныя дзівацтвы ў Мірскім касьцёле пісаў славуты наваградзец А. Міцкевіч ("Пан Тадэвуш", кніга 8, радкі 95-99):

Tak dla osobliwosci jako dla pamiatki,
Anieli zawiesili jego martwe szczatki.
Podobnie pleban mirski zawiesil w kosciele
Wykopane olbrzymow zebra i piszczele

Дык дзеля памяткі, усяму на дзіва сьвету,
Разьвесілі анёлы ў небе тушу гэту.
Так і ў касьцёле мірскім ксёндз каля арганаў
Павесіў косьці выкапнёвых веліканаў.

У тэксьце ў інтэрнэце, аўтар якога, на жаль, мне застаўся невядомы, можна прачытаць наступнае:

"У адным з першых вопісаў Мірскага замка адзначаны “рабро і галенка волата, падвешаныя на ланцугах да сцяны ўязной брамы”. Такая была калісьці візітная картка помніка. Тагачасны люд добра арыентаваўся ў касцях жывёл, але нічога не ведаў пра мамантаў. Народная фантазія ператварыла рэальна існуючыя косткі невядомай істоты ў легендарных волатаў-будаўнікаў Мірскага замка. Гэтае ўяўленне пераклікаецца з паданнем, якое прыгадаў часты госць Міра паэт Уладзіслаў Сыракломля ў сваёй выдатнай кніжцы “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”: “Крэўскі замак будаваўся разам з Медніцкім, адлеглым ад яго на сем міль. А племя, якое яго будавала, было такім магутным, што майстры пазычалі адзін аднаму мулярскі малаток, перакідаючы яго па паветры ад Меднікаў да Крэва і назад”.

У кнізе Aleksanderа Snieżko, "Kosciół farny w Mirze", Lida 1937. апісваюцца народныя легенды, якія ў той час яшчэ жылі ў народзе ці нейкія факты, аб знаходак касьцей мамантаў, яе можна лічыць найбольш пэўнай крыніцай

На гэтую тэму нават знайшоў артыкул ў "Звяздзе": "Першы на беларускiх землях шкiлет маманта быў знойдзены ў Мiры". Цытую:

"Што ж датычыцца новых экспанатаў для музея «Зямля i людзi», то Святлане Кошур вельмi хацелася б, каб археолагi папрацавалi на тым месцы ў Карэлiчах, дзе некалi была радзiвiлаўская сядзiба. На яе думку, там можна знайсцi шмат цiкавага, тым больш што архiўныя дакументы захавалiся. I, можа, пашанцуе так, як нашым продкам у 1589-1604 гадах, калi яны, будуючы Мiкалаеўскi касцёл у Мiры, знайшлi першы на нашых землях шкiлет маманта. Ён быў змешчаны ў касцёле i, мабыць, паказваўся парафiянам. Аб гэтым пiша археолаг Мiхась Чарняўскi, якi праводзiў раскопкi на тэрыторыi Карэлiцкага раёна, узгадваецца ў iншых крынiцах. Ёсць на гэты конт упамiнанне i ў паэме Адама Мiцкевiча «Пан Тадэвуш»: «...I косцi выкапнёвых велiканаў у касцёле Мiрскiм ксёндз развесiў ля аргана».

Косткі маманта ў інтэр'еры - досыць цікавая для дасьледваньня тэма. Сам для сябе нават прыблізна не магу знайсьці адказ як абгрунтоўваўся падобны дэкор. У свой час прапаноўваў павесіць костку Маманта ў ьраме Мірскага замка, бо падобнае дэкаратарства досыць абгрунтавана, ды і костак мамантаў у Беларусі не бракуе.

А вярнуцца да гэтай забытай мною тэма прымусіў візыт на Вавель у Кракаве, а дакладней костка маманта, якая дэкаруе ўваходу ў замкавы касьцёл.







Асобную падзяку выказваю спадару datcanin за дапамогу ў пошуку інфы па гэтай тэме. 

Мірскі замак

Previous post Next post
Up