Пра народную памяць

Jun 28, 2013 20:03

У верасьні мінулага году выправіўся у невялікае падарожжна, каб агледзець замак Хардэнбург, што стаіць на так званым "вінным шляху" побач з Манхаймам. Каб знайсьці сам замак пару гадзін блукаў па вычышчаных  сьцежках дагледжанага нямецкага лесу. Урэшце знайшоў замак, агледзеў яго і спусьціўся ў невялікую вёсачку, што раскінулася пад ім. І знайшоў там вось гэты помнік.










Ужо па вайсковай касцы на галаве жаўнера можна здагадацца героям якой вайны прысьвечаны гэты помнік. А менавіта тым, якія "ўсталёўвалі новы парадак" у Еўропе:



Аднак тут, як мне падаецца, помнік не вайне, а людзям, якія хаця і са зброяй, аднак таксама сталі ахвярамі вайны. Як казаў мне мой дзед, "немцы, што прыйшлі ў 1941 г. былі такія ж, як і нашыя, гэта ўжо пазьней прыйшлі ССаўцы, якія пачалі страляць людзей і паліць вёскі".





Сам жа гэты помнік, як мне падаецца, выразна адрозьніваецца ад помнікаў савецкім жаўнерам на нашых землях, якія яшчэ больш за немцаў адпакутавалі на гэтай вайне. Аднак калі ў немцаў за помнікам наглядае мясцовая абшчына, ці гміна, дык у нас гэта своеасаблівы "догляд па загаду", які спускаецца зьверху на школы ліпавыя прафсаюзы і г.д. Іншымі словамі, калі ў немцаў - гэта, насамрэч, народная памяць, дык у нас, як і шмат чаго іншага, - гэта проста ілюзія народнай памяці, або міф выгодны вертыкалі. Адсюль - запэцканыя ав-красіваму нейкай паскуднай фарбаю помнікі і дзяжурныя пластмасавы вянкі ад працоўных калектываў. Вельмі сумна, бо хіба нашыя продкі не заслужылі простай чалавечай памяці?

міты vs гісторыя

Previous post Next post
Up