Немец пра Наваградскі замак у час Другой сусьветнай вайны

Jun 13, 2013 14:09

Падумалася, што з нагоды рэстаўрацыі замка ў Наваградку, якая, дась Бог, скончыцца пасьпяхова і стане лепшым за Мір і Нясьвіж прыкладам беларускай рэстаўрацыйнай школы, вырашыў выкласьці малюнкі і ўрывак зь нямецкага артыкула пра "літоўскія" замкі, які, па ўсім відаць, быў падрыхтаваны ў час калі немцы стаялі на Беларусі.  Так бы мовіць, невялікая па памерах нямецкая гістарыяграфія пытаньня. Больш немцы, падаецца, нічога пра Наваградскі замак, заснаванага на сваіх уласных дасьледваньнях, ня пісалі.

Schmid, B. Burgen in Litauen // Burgwart. - 1942. - S. 1-12 (фота - с. 3, абмеры - с. 4, тэкст - с. 5)

Даваеннае фота Паўля Вэбэра, знанага сваімі працамі прысьвечанымі беларускай культуры, з артыкула:




Абмеры рэшткаў вежаў, якія можна датаваць 1941-1942 гг. і якія, падаецца, зьяўляецца ранейшымі зь вядомых (польскія 1920-30 гг. не сустракаў):



Да 1957 г., калі літоўцы зрабілі абмеры Шчытоўкі, зьверху над данскерам яна крыху абвалілася. Параўнайце:





А вось урывак з артыкула з думкамі Б. Шміда аб Наваградскім замку:



Хочацца спадзявацца, што нейкія абмеры немцы рабілі і ў час Першай сусьветнай вайны (з 1915 па 1918 гг.) і з часам іх удасца знайсьці.

ФАРТЫФІКАЦЫЯ

Previous post Next post
Up