Малюнак Бабруйска 1649 года

Nov 16, 2011 00:35

Выява места над Бабруйкай і Беразіной, якую хацеў бы прадставіць ніжэй з'яўляецца надзвычай важным і цікавым іканаграфічным помнікам па гісторыі, архітэктуры і урбаністыцы Бабруйска. Пакуль гэта адзіны вядомы малюнак старажытнага Бабруйска да яго поўнага зьнішчэньня ў пачатку ХІХ ст. у час будаўніцтва на яго месцы вядомай расейскай крэпасьці.

У ( Read more... )

АРХІТЭКТУРА

Leave a comment

Comments 15

(The comment has been removed)

wouk November 15 2011, 21:47:45 UTC
Пры сустрэчы! ён у мяне заўжды з сабою сэрца грэе)

Reply


ilnur November 15 2011, 21:48:09 UTC
Цікава.

Бабруйская парафія візітаваная ў 1654 (той жа том у архіве, пра які мы ўжо гаварылі), калі ў каго ёсць цікавасць - ёсць куды ткнуцца для пачатку.

Reply

wouk November 15 2011, 21:54:58 UTC
Дзякуй! каб толькі ў Вільню ткнуцца, а там ... выпішу для сяеб, можа будзе час зірнуць. Больш цікава з касьцёлам па Рэчыцы, ён у Вэстэрфэльта ажно вдойчы з розных ракурсаў намаляваны.

Reply

ilnur November 15 2011, 22:03:12 UTC
Вось па Рэчыцы мне на жыццёвым шляху нічога не траплялася. Гэта трэба, пэўна, амысловы фонд інвентароў капаць - F4 ў віленскай універскай бібліятэцы; у яго, на жаль, з публічнымі каталогамі кіславата пакуль.

Reply

(The comment has been removed)


dmitrij_kr November 17 2011, 21:22:12 UTC
\\малюнак сьведчыць, што самі казакі і падпалілі места перад уцёкамі, бо войска Радзівіла яшчэ не пасьпела ўвайсьці ў места. Аб гэтым сьведчыць і тое, што полымем пачаў займацца касьцёл, у той час як царкву не кранулі.\\

Мікола, а ты упэўнены, што гравёр гэтак дакументальна адзначыў менавіта гэты момант? Мо проста будынак царквы на малюнку значна меншы за касцёльны, і там ужо не да дамалёўвання полымя. Увогуле, калі гарыць усё места, тут ужо ці падпальвай адмыслова царкву, ці не падпальвай - усё роўна згарыць. Таму наўрад ці казакі праяўлялі тут нейкую прынцыповасць, ці думаеш яны разлічвалі, што царква ацалее? ;)

І яшчэ, ці ёсць гэтая гравюра ў большым памеры?

Reply

wouk November 19 2011, 09:35:09 UTC
Зважаючы на сваё сумленьне як гісторыка, я, канечне, ж не скажу што я ўпэўнены. Гэта мая інтэрпрэтацыя, якую можна і, урэшце, трэба крытыкаваць на карысьць нейкай уяўнай ісьціны! Вэстэрфэльта можна, канечне, абвінаваціць у пэўнай ідэалізацыі, ці хацяб падазраваць, а таму адсунуць гіпотэзу аб наўмысна падпаленым касьцёле. Але дакамэнтальнасьць яго малюнкаў ураажвае. Праспрабую гэта даказаць наступным пастом пра Рэчыцу!

Найлепшы было б удакладніць, што рабілася ў Бабруйску з апораю на пісьмовыя рэляцыі, калі яны захаваліся! трэба шукаць!

Пра копіі з малюнкаў Вэстэрфэльта сам думаю з вялікай надзеяй. Арыгіналы захоўваюцца ў Музэі Войска Польскага ў Ваве. Я вельмі хочу іх прыдбаць, а пасьля апублікаваць у найлепшай якасьці. Тады можна будзе у інэце павесіць у найлепшай якасьці. Адзінае, канечне, гэтае пытаньне трэба ўзгадніць з музэям!!

Reply

(The comment has been removed)

wouk November 24 2011, 18:44:51 UTC
Але ж слушная вэрсыя) напраўду меў толькі дапушчэньне, якое можна і варта крыткаваць. Магчыма ў пісьмовых крыніцах можна знайсьці адказ на пытаньне.

Reply


Выявы старажытнага Бабруйску mrul January 3 2012, 16:54:47 UTC
У мяне тут узьнікла пытаньне датычна выяваў старажытнага Бабруйску. Магчыма, вы дапаможаце.

Выпадкова натрапіў у інтэрнэце на іншую выяву аблогі Бабруйску войскамі Януша Радзівіла. Сьпярша падумаў, што гэта нехта памыліўся, але па пэўных пошуках знайшоў крыніцу гэтай выявы - Нарыс гісторыі Беларусі пана Сагановіча (частка IХ. Ад велічы да заняпаду, С. 270.; выява ў лепшай якасьці тут або тут). Цікава, ці няма тут памылкі або насамрэч існуе яшчэ адна выява старажытнага Бабруйску?

Яшчэ адно пытаньне таксама датычна Бабруйску, але трохі іншага часу - пачатку XIX ст. Зноў-такі ў інтэрнэце ёсьць малюнак, падпісаны як "Бабруйск у пач. XIX ст." (тут) або "Бабруйск у 1810" (тут). Сьцьвярджаецца нават, што гэта выгляд места да будовы фартэцыі. Аднак, на мой погляд, з шэрагу дэталяў малюнак выглядае зусім фантастычна для таго часу і месца. Магчыма, вы маеце якія-небудзь дадатковыя зьвесткі.

Reply

Re: Выявы старажытнага Бабруйску wouk January 5 2012, 05:25:57 UTC
Ахвотна дапамагу-паразважаю на пранаваную тэму, адначасова падзякую за спасылкі на цікаву іканаграфію ( ... )

Reply

Re: Выявы старажытнага Бабруйску wouk January 5 2012, 05:32:41 UTC
Яшчэ раз паўтаруся: другую выяву лічу велмь рэалістычнай (канечне, пакуль суб'ектыўна). Але параўнайце, напрыклад вежу езуіцкага касьцёла (самая крайняя) з яго абмерам

http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/4/4e/Catholic_Church_of_SS._Peter_and_Paul_in_Babrujsk%2C_Belarus.jpg

На малюнку вежа спрошчана, але канцэптуальна - вельмі падобная!

Reply

Re: Выявы старажытнага Бабруйску mrul January 5 2012, 13:30:58 UTC
Адшукаў адну кнігу пра Бабруйск (ляжыць вось тут). Тамака на с. 8 ёсьць лругі малюнак у трохі лепшай якасьці (прынамсі без абрэзкі зь левага боку), аднак на жаль, ніякіх дадатковых зьвестак пра яго не даецца.

Reply


chareuski January 6 2012, 16:15:37 UTC
Вельмі цікава! Дзякуй! Ёсьць над чым памаркаваць)

Reply

wouk January 6 2012, 20:44:03 UTC
Для параўнаньня з Вэстэрфэльтам вельмі цікавы малюнак пачатку ХІХ ст., пра які згадаў mrul. А звогуле, насамрэч, ёсьць над чым думаць і пра што пісаць.

Reply


Leave a comment

Up