Акадэмічная кнігарня ў Вільні

May 21, 2011 23:32

Учора вярнуўся зь Вільні. Страшэнна хочацца падзяліцца навуковымі дасягненьнямі, але найперш посьпехамі ў галіне эканоміі)




Пахваліўшыся сам, парэкамэндую таксама спадарству, аматарам ВКЛ, акадэмічную кнігарню ў Вільні, што ля ўнівэрсытэта. Там прадаецца шмат тамоў метрыкі дзесьці па 30-40 літаў, што таксам ня дорага. На частку ж зроблена зьніжка кшталту "прыходзь і забірай" - 3 літа. Усе тыя тамы, што я купіў стаялі ў двух экзэмплярах і думаю на складзе засталося яшчэ.

Калі выбіраў сабе тую метрыку, праўда, перад адным летувісам, якія зацікавіўся нашымі асобамі, давялося амаль апраўдвацца за тое што беларусы маюць нейкія прэтэнзіі на Вільню) канфлікту асабліва ня было, але крыху прыкра, ведаючы стан беларушчыны ў Вільні. Ці хаця б той факт, што у на Траецкай царкве збудаванай Астроскім вісяць шыльды па-летувіску і ... па-ўкраінску(

Такім чынам, запрашаю да акадэмічнай!
Previous post Next post
Up
[]