Пра гэта задумаўся далёка не з-за чарговых угодкаў “Вялікай Перамогі”, але ўсё тыя ж рапарты са Случчыны. Гэтым разам падаю выцінкі зь лістоў Уладыслава Гурына, аднаго з адміністратараў Слуцкага княства (разам з Казімірам Клакоцкім) пры Багуславе Радзівіле.
24 сьнежня 1659 г. са Слуцка: “Palisady ieszcze nie wożono, dla tego że się teraz provianty sprowadzają, y dopiero ieszcze u nas gumna wymłacają, bo się przez całą jesień z przechodzącemi woyska Litt. chorągwiami sałasowac musiało: a temi czasy z lesunami wojne toczymy. ...
Гэта першая ўзгадка пра т.зв. “лесуноў”, якія моцна зацікавілі. Аднак з гэтага фрагмэнта цяжка зразумець пра іх штокольвек. Набольш цікавае пытаньне, канечне, гэта ідэылёгічны грунт дзейнасьці гэтых лесуноў. Многія могуць узгадаць т.зв. “шышоў”, якія змагаліся з маскоўскімі войскамі ў той вайне ў паўночных і ўсходніх паветах Вялікага княства, пра што пісаў Сагановіч. Інтэрпрэтацыя апошніх для нас вельмі нават патрыятычныя: змаганьне з акупантамі. Але выпадак слуцкіх лесуноў больш складаны, бо яны супрацьстаяць радзівілаўскай слуцкай залоге. Вось больш яскравыя пацьверджаньні:
13 жніўня 1660 са Слуцка: “Nas tu lesunowie woiuią od Łachwy y on Linina, wniwiecz obrocili ubogich poddanych, znosic ich pieszo trudno a jazdy nie mam, bez ktorey zawzdy bardzo zle na Fortecy. ...”
21 мая 1661 са Слуцка: “My tu zadnych pobliżu woysk nie mamy, oprocz iednej kozackiey, a drugiey dragonskiey chorągwi p. Oskierkowych, ktorych żeby tu do nas w Xięstwo Lesunowie nie napędzili ...”
З наступнага ліста вынікае, што лесуны былі блізкія да тых самых “людзей Аскеркавых”, якія па сутнасьці зьяўляліся мясцовымі паўказацкімі паўшляхецкімі фармаваньнямі:
31 мая 1661 ca Слуцкa: „Gwarnison contribuunt y musimy opędzaiąc sie tey szaranczy. Draganią mieć ustawicznie na włości lubo byśmy woleli odwrocić ia ku Mozyrzowi na granicę naszego Xięstwa, żeby nam kozacy nie napędzili ludzi Pana Oskierkowych, ktorych nie tylko posiłkować, ale rozgramiać wespołn z nimi mnieysze watahy lesunow trzeba, nim się bardziey zgromadzą, bo co żywo idzie chłopstwo do kupy, y iuż tu takie mamy przestrogi, że do Brahinia dwa tysięcy konnych ludzi z Czernihowa przyszło. ...”
Гэты ж урывак раскрывае стыхійнасьць паўстання атрада ці “ватагаў” лесуноў. І мелі досыць значныя сілы, аб якіх Гурным пісаў з пэўным клопатам:
27 чэрвеня 1661 года: “Lesunowie iuż się byli poczęli przybierac do Hłuska, ale za przyisciem tam dragoniey naszey, cofnęli się nazad.”
Вышэйпрыведзеныя ўрыўкі ўжо прапануюць пэўны марксісцкі варыянт інтэрпрэтацыі: абвастрэньне клясавай барацьбы і шырокае выступленьне супраць фэадалаў-прыглятальнікаў. Калі Вы аматар падобных простых гістарычна-філязофскіх канструкцый ніжэй чытаць ня варта, бо чым далей, тым складаней:
13 жніўня 1661 са Слуцка: “Doszło mię pisanie WXM Pana Mego Młscgo, w ktorym narzekać o to raczysz że prowianthauz słucki pusty. Ja zaś tak się WXM Panu Me Młscmu inscificuię, że to nie z mey dzieie się przyczyny, bo ia żadnych pieniędzy nie tykam się. Ci ktorzy niemi zawiaduią niech daią rationem WXM. Co się zaś tknie stacyey z włosci, ta ordinarie aż w jesieni, po sprzątnieniu zboż z pola bywa wybierana, ale żeby przed żniwami mogło się co wziąć z poddanych to rzecz była nie podobna, by na wielu mieyscach od głodu ludzie puchli y umierali. ... Wysłałem zaraz y WXM Pana Mego Młscgo uniwersały, a samem rozpisał, żeby y stacją (a zwłaszcza zytną, ktore dla ustawicznych dżdżow y niepogod dopiero dospiało, a insze jarzynne zboża ieszcze zielone) ...
Woyska koronne, ieżeli iakie poydą do Słuczyzny, niepodobna przed nimi do fortecy się schronic ze wszytkim, bo zboża wszytkie ieszcze zielone, w polu zostawac muszą. Zyta zaś samego cokolwiek może miec ubogi chłopek, musi iako nayprędzy w lepy uderzyć, bo y samemu iesc trzeba, y zasiac zaraz na rok przyszły, y stacyą oddac, y na wypłacenie podymnego uprzedac, y to pewna że więtszy będzie miał chłopek na te trochę zyta roschod niż przychod. A do tego tak tu są ludzi zli y uparci, że woli drugi cale zginąć, niż do miasta się prowadzić: wszytka ich nadzieia w lasach, a ta[m], prędzy niż doma giną. Bo pocholikowie nie miłosierdnie męczą y zaraz naydą choc by naygłębiey w lesie co zachowanego było. Będzimy iednak sposobu szukać do ochrony ubogich ludzi y iednych co naybliższych gwałtem do miasta zapędzać, drugich do dworow sprowadzać y załogi brać. A wostatku kłaniac się y prosić
zabiegaiąc starszynę. …”
Прашу прабачэньня за доўгі кавалак тэксту на старапольскай, аднак усё да тэмы. Атрымліваецца, што, менавіта, страшная голад і зьнішчэньне якой-кольвек гасподы вымушалі людзей хавацца па лясах у пошуках паратунку. Пры гэтым самай “добразычлівай” для іх была якраз залога радзівіласўкага Слуцка, якая кіравалася не гуманістычнымі перакананьнямі, а напэўна імкненьнем уратаваць дэмаграфічны і гаспадарчы патэнцыял княства. Уражаньне ад “нашых” літоўскіх, “амаль нашых” каронныя і “брацкіх” маскоўскіх войскі было напэўна падобнае:
20 жніўня 1661 са Слуцка: “Przed woyskiem ... woiewody ruskiegom [Стэфана Чарнецкага] wszystek kraj tuteczny, na sam głos przyiscia, drzy. … Napisałem tam y do cancellariey iego żeby w wydawaniu ordinansow woysku, dobra WXM ochraniano y mnie wcześnie ostrzegano, czego sie spodziewam, bo mam tam swoich confideratow. A tym czasem tu według informatiy WXM podymne wybieramy, stacyą odyskuięmy y ludzi bliższych do fortecy spędzamy. A o dalszych ktorym nie podobna ze wszytkim sie zwieżć radzic iako mogąc, zeby ich conferwować, będziemy.”
Ідэалёгія нацыяналізму, роўна як і іншыя больш-менш удалыя ідэалягічныя сыстэмы, пры ўсёй яе прыгажосьці і высокіх мэтах ставяць безьліч перашкодаў у разуменьні мінуўшчыны. Сучаснае разуменьне беларускай партызанкі часоў ІІ Сусьветнай вайны, падаецца, не пайшло далей за высьвятленьне, хто, як мужна і ў якіх колькасьцях клаў сваё жыцьцё на ахвярнік “савецкай Радзімы”. Прычыны яе паўстаньня вельмі простыя: бесчалавечнасьць немцаў і захоп любімай “савецкай Радзімы”.
Слуцкія лесуны змагаліся і гінулі без якіх-кольвек урапатрыятычных перакананьняў, а хіба для таго, каб проста жыць. Якраз тут, відаць, і трэба шукаць прыроду паўстаньня партызанкі. Базьлітасныя ўмовы робяць людзей “barzo złymi”, як пісаў Гурын, сама крайнасьць становішча прымушае іх ісьці на крайнія меры. Падобныя глыбінныя прычыны, напэўна, мела і партызанка ХХ ст. Менавіта, у вобласьці псіхалёгіі паводзінаў людзей у крытычных сітуацыях скінуўшы ружовыя ідэалягічныя акуляры варта шукаць феномэн “партызанскай рэспублікі”.
У 1950-ых гадоў мой дзед (з-пад Брагіна) служыў ва Ўсходняй Нямеччыне, і па яго словах яны (савецкія жаўнеры) ставіліся да немцаў як да сабак, што мяне малога скрайне зьдзіўляла. Яшчэ больш жудасна робіцца, калі спрабую ўявіць выпадак зь яго дзяцінства “апаленага вайной”. Калі яму было чатыры гады ў іх хаце, як і ва ўсёй вёсцы стаялі немцы, бо паблізу праходзіў фронт. Спакусіўшыся на цукеркі, якія адзін зь немцаў пакінуў на стале ён сьцягнуў адну. Гэта заўважыў жаўнер, які аблаяў яго і пусьціў чаргу з аўтамата. Малы пасьпеў схавацца пад печчу, дзе прасядзеў тры ці чатыры дні баючыся высунуцца…