Leave a comment

ilnur May 2 2011, 23:01:30 UTC
Цікава, дзякуй.

Шкада, што цяпер не ткуць :) Для рэканструктарскіх патрэбаў.

Reply

wouk May 3 2011, 14:39:18 UTC
Традыцыя была слабая, дакладней яе зусім ня было. Пакуль ёсьць жаданьне князя і ён плоціць майстру, а часам яго прымушае, то і вытворчасьць ёсьць. Так са многімі майстрамі ў розных справах. Але было б слушна колькі такіх паясоў рэканструяваць для Нясьвіжа прыкладам.

Reply

ilnur May 3 2011, 14:45:04 UTC
Шмат для чаго, насамрэч. Мне вось было б цікава зрабіць на Ашмяны рэканструкцыю павятовага мундыра, а падпярэзаныя ж яны ўсе, па вялікім рахунку, Слуцкімі альбо (калі пазней) Гарадзенскімі.

Reply

radziwill_by May 4 2011, 08:53:06 UTC
Пра жаночую працу на ткацкіх мануфактурах Радзівілаў таксама ведаў, яшчэ калі займаўся гісторыяй Альбай і габеленамі, таму тую распаўсюджаную "геніяльную памылку" Багдановічу заўседы ўспрымаў скептычна. А наконт рэканструкцыі--чаму няма? Вось глядзіце
... )

Reply

wouk May 4 2011, 09:15:36 UTC
Штосьці неяк падазрона па плябейску выглядае, мо золата яшчэ ніці грам 200 дадаць?)

Reply

radziwill_by May 4 2011, 10:43:13 UTC
ну, бачыце, на дадзены момант маем, што маем. Можа, ў будучыні будзе і золата.

Reply

wouk May 4 2011, 11:04:57 UTC
Маеш рацыю!

Reply


Leave a comment

Up
[]