"Немец" Багушэвіча ё лёс беларускага народу

Mar 15, 2010 00:21

Паслухаў я апошні Лявонаўска-Памідораўскі "опус" на верш Францішка Багушэвіча "Немец" ды пачытаў сам твор і зразумеў, што пакуль просты люд на Беларусі захапляецца гэткай лірыкай, то нічога добрага на Беларусі не адбудзецца. Багушэвіч пісаў пра гаротную долю беларускую, што простага шчырага мужыка ашукваюць іншаземцы. Тое можа й праўда, але сапраўдная праўда й сэнс гэтага верша ў тым, што беларусы вінавацяць іншых з-за ўласных праблемаў.

Гэткія словы ня можуць прывесьці да нечага добрага, бо чалавек разважае: "Ён мяне, гаротнага, ашуквае. Значыцца трэба яго пакараць." Гэтая сіла ё сіла разбуральная, а разбуральная сіла ніколі нічога добрага ў сьвеце не стварыла. Трэба ствараць умовы, каб ашуканцы не прыходзілі на маю зямлю. Трэба станавіцца разумным і шукаць прычыны ў сябе, а не ў іншых. Вось калі знойдуцца тыя прычыны, калі яны будуць выпраўленыя, вось толькі тады нешта пазытыўнае й адбудзецца на Беларусі.

А ствараць зьнешніх ворагаў ё любімая справа расейцаў.

Слухаць песьню "Немец" тут. Чытаць словы "Немца" тут.

філязофія

Previous post Next post
Up