May 04, 2009 15:41
Апошнім часам я даволі часта бачу ў мэдыях слова "праваабаронца". Яно сустракалася і раней, але чамусьці мяне ня надта цікавіла ягонае значэньне. Але, вось, цяпер мне стала цікава, хто ё праваабаронцы, і чым яны займаюцца. Я разумею, што гэта ё нейкія апазыцыйныя дзеячы, але ня ведаю, хто яны ё дакладна. Я ведаю, чым займаюцца праўнікі, журналісты, палітыкі, дысыдэнты, актывісты, але праваабаронцы мусяць займацца нейчым іншым, як для іх ё асобнае паняцьце. Дык, хто ж яны, чаму іх гэтак перасьледваюць, і якая ад іх карысьць?
пытаньні