я на выходных паглядзеў усе відэа (акрамя "Аляксандрыі Шклоўскай"), што можна паглядзець на WolnaBialorus.org. мне стала цікава, колькі бацькоў тых маладых людзей, якія патрапілі ў Акрэсьціна ў сакавіку, прыходзяць на іншыя мітынгі. мне падалося, што большасьць зь іх падобныя да маіх бацькоў: яны супраць Лукашэнкі, але галасаваць пойдуць тады, калі я іх прымушу, бо "іхнія галасы ўсё роўна нічога не вырашаюць". можа я памыляюся?