Беларускі палітычны характар

Nov 01, 2006 00:34

У камэнтарах да гэтага допісу зноўку адбілася беларуская нацыянальная рыса характару: ўсе думаюць пра адное й тое ж, але ніхто гэтага ня робіць. Напрыклад, шмат хто лічыць, што Пазьняку й Мілінкевічу варта супрацоўнічаць, але акрамя мяне ніхто пра гэтае ня піша. Я канешне разумею, што ў мяне язык у роце не сядзіць, і я гавару й пішу амаль усё, што прымаю за больш-менш якасную думку, але чаму я адзіны, калі ўсе астатнія са мной пагаджаюцца? Хіба я vox populi? Ані мне гэтую ролю ніхто не даваў, ані я хачу яе ўзяць на сябе. Прынамсі камэнтуйце "+1", а там можа й пачнеце дадаваць да маіх думак і пісаць свае. У нашых абставінах нельга маўкліва пагаджацца. Мы ўжо маўкліва напагаджаліся й напратэставаліся 12 гадоў. Тыя, хто гэты час не маўчаў, ё меншасьць - акурат як я. То бок калі параўнаць колькасьць тых, хто ў Беларусі ходзіць выказваць пратэст, супраць тых, хто пагаджаецца, але сядзіць дома, і тых, хто піша ў ЖЖ нейкія прапановы, супраць тых, хто пагаджаецца, але нават не пішуць "+1", дык атрымаецца амаль аднолькавыя адсоткі. Вось вам і беларускі характар.



personal, грамадзтва, politics, разважаньні

Previous post Next post
Up