У рамах праекту "
wlite і бібліятэкі сусвету" быў распачаты падпраект - "
wlite і Нацыянальная бібліятэка Беларусі". Сабж узяў свой пачатак, натуральна, з такой дзеі як запіс у прадмет размовы.
У сваю чаргу запіс быў праведзены ў форме псіха(сацыя?)лінгвістычнага эксперыменту.
Заходзячы ў гэтую скарбніцу ведаў, вы бачыце розныя надпісы - і усё беларускаю. Фіга вы хочаце - нац. бібліятэка. - нац. праект. Нават на бэджыках супрацоўніц іхнія імёны напісаныя па-беларуску. Ну дык вось. Усё гэтае поўная і абсалютная каламуць. Праверана электронікаймпірычна.
Супрацоўніца, што афрамляла мне білет, была не ў стане звязаць два словы па-беларуску. Сітуацыю ўскладніла тое, што цырымонія адыйшла ад звыклага ходу: відаць, дзяўчына, не могучы прачытаць ў маім пасведчанні назву месца, дзе мне выдаюць грошы, мусіла спытацца. Ну я і адказаў: Інстытут мовазнаўства. Яна паўтарыла, з цяжкасцю імкнучыся спасцігнуць глыбінёвы сэнс словаў. Але ці ўдалося ёй гэта, ці не, для гісторыі застанецца невядомым. Тое, што я дадаў: "імя Якуба Коласа", - наўрад ці праліло святло на гэтае для пабочнага чалавека, без сумневу, цьмянае пытанне. Далей яна пераблытала фоткі. Акрамя пасведчання і пашпарту я адмыслова прыцягнуў яшчэ і асобную фотку, якая, як кажуць усялякія работнікі пасольстваў/консульстваў, была больш актуальная. (Праз мой малады век на пашпарце я ёсць адлюстраваным ў 16-гадовым ўзросце). Не ведаю, ці паўплывалі асаблівасці дыскурсу на тэхнічны працэс, ці проста не ўсе бібліятэкары дзяўчаты могуць канцэнтраваць увагу на адным прадмеце, але на білет трапіла фотка з пашпарту. (Цягам усіх гэтых траблаў і матываванае гэтым неабходнасці дыялогу бібліятэкарка такі ўзгадала слова "добра", але суцэльныя сказы пабудаваць усё ж такі не асмелілася, абышлася расейскаю. На шчасце, расейскую я добра разумею.)
Так ці інакш, дый выгляд чытацкага мяне не вельмі ўжо парыць, але ўспамінаецца анекдот - "Толькі паўгадзіны я расеец, а як ужо вас, жыдоў, ненавіджу" :))
Што ж, хадземце далей, усярэдзіну.
У зале для белых людзей (у сэнсе з выш. ад.), недзе 10-20 кампоў на якіх ё Уворд і якія падключаныя да Інэту. Але ўжо, на пачатку сезону, там трэба пастаяць у чарзе. Інэт бясплатны, пэўна, гэта і вабіць моладзь. Так што ў мяне не было магчымасці дэталёва азнаёміцца з іхнім праграмным змесцівам.
Так, пярэйдзем да звычайнага... тэрміналу. Гэтае слоўца з неабсяжных прастораў маёй памяці прыйшлося да месца. Праўда, выклікае асацыяцыі з нейкаю ЭВМ памерам у спартовую залю. Дык вось звычайных тэрміналаў пастаўлена ў бібліятэцы дафігішча. Яны ўкамплектаваныя кітайскімі народнымі монікамі "Great Wall". Адрознівальнасць падаецца як 800*600 ці 640*480: прынамсі, выявы кантролаў здаюцца даволі буйнымі. Неяк дзіўнавата наладжаная панэль задачаў: калі запускаеш дзве аплікацыі, то панэль задачаў вылучае значку гэтай прогі асобную лінейку. Нагадаю, звычайна змяшчаецца не менш за 10 значкоў. Вельмі зручна.
Запусціць можна Нататнік, ІЕ і каталог б-кі. Стандартныя гарачыя клавішы блакаваныя. Той-сёй з нас можа ўспомніць камп'ютарныя клубы.
Праграма-каталог проста жахлівая. Інтэрфэйс нагадвае ейнага продка са старой бібліятэкі. Толькі развіццё праграмісцкае думкі давзоліла эвалюцыяваць ад псеўдаграфікі да звычайнага Дэлфі-стылю. Вожыку ясна, што ніякага найпрымітыўнейшага парсера-"стэмніка" да пошуку прыкруціць не дадумаліся. Гэта было б залішне добра.
Кастамізацыя (прыладжванне пад карыстальніка) - нулявая, і ў тым, што датычыць карыстання праграмаю ўвогуле /напр., гарачыя клавішы пад частыя аперацыі, зручныя менюшкі і г.д./, так і, натуральна, падгонкі "пад сябе" /канцэпцыя "профілю" карыстальніка/. Ну, вядома, ёсць нешта накшталт ўласнай базкі шыфраў: туды можна пасунуць шыфр кнігі (з асацыяванымі звесткамі), калі вы яго ўводзілі уручную альбо знайшлі ў электронным каталозе. Ну гэта было і ў старым будынку. Але! Тут ё фішка. Калі вы былі мелі шчасце наведваць старую бібліятэку і цяпер скажыце бібліятэкарцы нумар свайго старога чытацкага, то вам імпартуюць запісы са старога вашага архіву шыфраў. Але гэта б не было фішкай ад нац. бібл., калі б усё было нармальна: у мяне там нейкая каша атрымалася, ну праўда, ў асноўным гэта сапраўды кніжкі, што я чытаў, але трапілі і нейкія выпадковыя шыфры: па эканоміцы, па ваенный гісторыі і ледзь не па жывёлагадоўлі. Пры гэтым шмат якія шыфры пакоцаліся і ад іх засталіся толькі пачаткі назваў кніг. :(
Яшчэ там ё геніяльнае вынаходніцтва нацыянальна-бібліятэчнага розуму - "імідж-каталог". Зроблена настолькі крыва, што цяжка паверыць. Уявіце. Адсканілі карткі (таму і "імідж" - image). Вядома, не вельмі разборліва. Відаць, рабілі хто мог і як маглі. Далей - наш любімы інтэрфэйс. ...Не, не магу... "Інтэрфэйс" - гэта проста вэб-інтэрфэйс да дырэкторыяў сэрверу! Я не ўпэўнены, але здаецца, што праход па змесціве дырэкторыі адбываецца пры кожным запыце літары карыстальнікам: прынамсі, калі вы торкаеце на прозвішча, якое можа быць ў вялікай колькасці людзей - гэтая фіга рэальна педаліць. Усё ж такі спадзяюся, што там такі ляжыць проста файл спісу і ён проста так павольна зацягваецца праз неаптымізаванасць сеткавага каналу ці яшчэ праз якія праграмерскія "фішкі".
Дык вось, візуальна - гэта традыцыйнае дрэва (ну ў сэнсе кантролу) - вяршынямі якога з'яўляюцца прозвішчы, якія былі напісаныя на драўляных шуфлядачках звычайнага каталогу. Такім чынам, калі вы націскаеце на літару І, разгортваецца дрэва прозвішчаў, націскаеце на прозвішча - разгортваецца спіс "назваў шуфлядак". Дапусцім, там вы націскаеце на Іваноў - пад ім на "Іваноў Аляксандр...". А далей у суседнім кантроле-спісе адлюстроўваецца спіс выяваў з іхнімі тэхнічнымі імёнамі (011, 012 і г.д.). Такім чынам, вы мусіце націскаць на імя кожнае выяўкі, каб пабачыць патрэбную картку. Таму з такім алгартымам адшукаць якога Іванова Вадзіма Міхайлавіча будзе даволі няпроста. Дый калі раптам знойдзеце, маеце шанц не разабраць крамзолі шыфру.
Ну хай вы адшукалі шыфр ці у вас быў яшчэ з былых часоў запісаны, уводзіце - і бац - кніга не выдаецца. Кучу самага патрэбнага, як бачым, проста яшчэ не распакавалі.
Такім чынам, я заказаў тыя кніжкі, якія мне падаліся пасуючымі па назвах, але не тыя, што я збіраўся пачытаць, калі складаў спіс 'шчэ ў хаце.
Дробязі - канспектавым стылем.
У цэлым яшчэ - паводле адчуванняў мне было халодна. Дарэчы, кажуць, мусяць увесь час замарожваць грунт, каб не падтапіла будынак и той не зваліўся ;). Такая вось адмысловая фішка. Зразумела, на тэмпературу ўсярэдзіне гэта паўплываць не павінна - наўкол кандыцыяванне. Але пабачым.
Фоткаць нельга або калі хочаш платна. Можна арганізаваць экскурсію, калі набярэш патрэбную колькасць народу.
Прыбіральня - рэспект. Праўда, папяровыя рушнікі скончыліся, відаць, яшчэ ўлетку.
Гардэроб таксама паляпшэў. Ёсць шафкі-соты, як у супермаркетах, - з ключом.
На ўваходзе турнікеты. І "сэк'юрыты". Бонбу не пранясеш - абламіцеся. Гавораць, паўсюль камеры.
Увогуле, вядома, няблага - за такія грошы як ні старайся хлеў не пабудуеш. Але ідэалу ад гэтага праекту, думаю, ніхто і не чакаў, убачыўшы толькі саму карцінку- архітэктурны план гэтага будынка-дыяменту.
І - нашая нацыяналка не была б нацыяналкай, - яшчэ на пачатку я сустрэў адну сваю знаёмую. Цяга да ведаў аб'ядноўвае пэўнае кола людзей %)
І рубрыку "Забаўныя факты" дапамагла якраз зараз дапоўніць
lo_go, даслаўшы свежую спасылку на расказ пра
шлюб у нацыяналцы (Моўная заўвага: відаць, "НН" зусім заняпала: ім ужо расейцы пішуць артыкулы: "вядучая", "фата", "чытальніцкія білеты". Цырк! )
І пад канец -
сённяшняя фотка, зробленая на дарозе дадому: (266 КБ у блакітна-бэзавых тонах). Хто бачыў сабж, можа смела зэканоміць трафік.