Як мядзведзь у словаў канчаткі пааб'еў

Aug 25, 2006 23:14


Tags: беларуская мова

Цытата з Плотнікаў Б.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова: Лінгвістычны кампендыум. С.214. "Найбольш складанымі пры напісанні служаць канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку роднага і меснага склонаў. Пры іх выбары трэба кіравацца нарматыўнымі слоўнікамі беларускай мовы. Звычайна канчаткі -у (-ю) у родным склоне ( Read more... )

беларуская мова

Leave a comment

Comments 2

miram August 25 2006, 23:23:09 UTC
Я сказаў бы так: у гэтым пытаньні мы сёньня (сынхранічна) маем справу ня столькі з правіламі, колькі з тэндэнцыямі. Ёсьць група словаў, дзе строга -у, ёсьць, дзе строга -а, а ёсьць вялікая шэрая зона. Фармулёўкі правілаў у старых граматыках супярэчлівыя; прыкладам, Лёсік патрабуе -у пры ўсіх запазычаных назоўніках ("іменьнікі чужаземнага пахаджэньня"). Як правіла гэта відавочна крыва, а як тэндэнцыя заўважана трапна.

Памятаю нейкую старую польскую кніжку па культуры мовы, каб не дарэвалюцыйную яшчэ, дзе ў параграфе на аналагічную тэму падавалася статыстыка: у такім і такім рамане Сянкевіча ужыта столькі формаў на -u, столькі на -a, а ў іншым рамане -- адпаведна столькі і столькі.

Reply

wlite August 29 2006, 18:04:43 UTC
Так,тэндэнцыя. Праўда, калі браць Лёсікаву рэкамендацыю, то ўсё ж такі фактычна для выбару канчаткаў мала толькі паходжання ("чужаземнае"): як бачым, ё' шмат іншых чыннікаў, якія, вядома, ў той час ніхто на глыбінёвым узроўні не даследваў.
Ваш узор з польскай кніжкі вельмі паказальны як тыпалогія.

Reply


Leave a comment

Up