Цяжкасцi перакладу

Feb 23, 2009 16:17

Помнiцца яшчэ ў далёкiя школьныя часы, калi мы з мамай думалi, кiм жа мне стаць у плане прафесiйным, я захацела стаць перакладчыкам (бо музыка на той момант ужо значна мяне дастала, прафесiя актора альбо рэжысэра паходзiла з вобласцi фантастычнага, а з замежными мовамi я сябравала ды i перакладчык - гэта як бы перспектыўна, ну i я наiўна думала, што гэта абавязкова вандроўкi, новыя краiны i людзi).
Зараз я не магу сказаць, што канчаткова перадумала быць перакладчыкам, але рэчаiснасць не вельмi супадае з маiмi тагачаснымi чаканнямi... Па-першае, я цяжка сабе ўяўляю, як можна перакладаць хутка, бо заўсёды ў галаве некалькi варыянтаў, а вось якi з iх лепшы? Альбо (што часцей) па-нямецку усё гучыць добра i сэнс зразумелы, а вось, каб загучала па-русску, трэба яшчэ вельмi пастарацца. Але мне нават падабаюцца часам гэтыя моўныя метамарфозы.
Што датычыцца знайсцi працу, тут увогуле ўсё складана... Калi працаваць, то лепш, канешне, фрылансерам, бо 8-i гадзiнны працоўны дзень 5 дзён на тыдзень, гэта, як я ўжо зразумела, не маё... Але без вопыта нi на якую працу асаблiва не бяруць. Таму я часцей за ўсё перакладаю на добраахвотных пачатках...
I вось у якасцi высновы: (калi вы дачыталi да гэтага месца) я была б рада перакладаць не толькi ў якасцi валантэра i калi ў вас ёсць якiя-небудзь думкi альбо нават прапановы на гэты конт, я буду яшчэ больш рада iх выслухаць.
Previous post Next post
Up