Размова

Dec 09, 2010 22:59

Патэлефанаваў стары сябар. Як справы? Што новага? Зайшла размова пра палітыку, пра выбары.
- Як апазыцыя табе, - пытае.
- Ну, гаўнюкі рэдкасныя, - кажу, - першы раз будзе, калі за Лукашэнку гатовы прагаласаваць, абы ня гэтыя.
- Што, гаўнюкі не спрачаюся, Пазьняк слушна піша, да выбараў яны ніхто, а потым як чэрці аднекуль выскокваюць і пасьля выбараў зноў зьнікаюць. Таксама ніхто не падабаецца. Але... Вось, сын старэйшы ўжо на сустрэчы з кандыдатамі ходзіць, усіх пабачыў-паслухаў. Найбольш сыну Рымашэўскі спадабаўся. Такі перакаўчы. Кажу яму шчэ малады, таму і падабаецца ён табе. Ня слухае. Дарэчы, на плошчу пойдзеце?- працягвае.
- Не, - кажу, - навошта? Які сэнс да гаўнюкоў ісьці? Тэрмін "апазыцыя" цалкам дыскэдытавалі.
- Ну, апазыцыя даўна сябе дыскрэдытавала, горш ужо ня будзе. А мы пойдзем, як заўжды ўсёй сям'ёй - учацьвярох. За лепшае жыцьцё.
- Ты кепска жывеш? (сьмяюся) Мала зарабляеш, ці нехта табе гэтага не дае, ці забараняе рабіць тое, што ты хочаш?
- Не, але свабода і дэмакратыя...
- Ладна, ня трэба мне толькі гэтую лухту са свабодай впарываць. :) Самому аргумант ня сьмешны?
- Так, але я пайду.
- Ну, гэта тваё рашэньне, не магу забараніць, я не пайду.

Вось такая размова толькі што адбылася.

жыцьце, выбары-выбары...

Previous post Next post
Up