Dec 07, 2010 04:26
Вось пішуць, што пікеты нацыянал-бальшавікоў у Менску плянуюцца бліжэйшым часам супраць Лукашэнкі.
А мне вось што падумалася.
Для Лукашэнкі гэта самае тое, Лімонаў - гэта знаходка для контрпрапаганды. Не хапае толькі пікетаў блакітных.
Некалькі такіх пікетаў підараў з лёзунгам "Свабоду сэксмяньшыням!" і "Мы Zа НякляеVа!" ("Саннікаў лепей за Лукашэнку!", "Раманчук - наш кандыдат!" ці што-небудзь у гэтым родзе) і дзяржпрапаганда складзе ўсе патугі кандыдатаў, як картачны дамок.
Асабліва гэта магло б падзейнічаць, каб яны зараз выйшлі з такімі лёзунгамі да Палаца Рэспублікі. ТБ магло б згуляць адразу на кантрасьце: вось людзі прыехалі, справы дзяржавы вырашаюць, а гэтыя ... м-м-м-м апазыцыянэры... пі-пі-пі.
Думаю, гэты джокер на апасьля ляжыць, а вось скарыстаюць яго ці не будзе залежаць ад кандыдатаў. Калі ня будзе зусім ніякай небясьпекі, дык і не заюзаюць, інакш жа сэксменьшасьць пойдзе ў атаку на ўлады з лёзунгам "Заклікаем сваіх прыхільнікаў на плошчу 19 сьнежня".
ІМНО. Пабачым.
выбары-выбары...