На малой радзіме

Nov 21, 2010 21:38

З'ездзіў да маці ў Бегамле на выходныя.
Цудоўная восень у гэтым годзе. Цяплая.
З'езьдзілі на Ўлесьсе, вёску майго дзяцінства. З ліпеня там не былі. А зьмены вялікія. Нават не чаканыя. Улесьсе - вёска на самай мяжы Бярэзінскага запаведніка. Ен пачынаецца адразу за гародамі.
Першае, што ўбачылі - праз лес вядуць новую дарогу з Улесься на Пустасельле. Нібы пад лінейку правялі на карце рысу і цяпер па ёй будуюць. Навошта вядуць дарогу мы так і не зразумелі. Адзіная здагадка, што недзе вырашылі, як і Белавежскую пушчу, так і Бярэзінскі запаведнік акальцаваць аўтадарогамі, каб разьвіваць турызм. Але гэта толькі здагадка, ці так гэта - ня ведаю. Нідзе не чытаў пра такія пляны. Проста здагадка. Але добра, што каплічку не разбурылі дарогай. Недзе праз кіламетра паўтара была пасярод лесу старая каплічка. Там некалі праходзіў стары бальшак і каля той каплічкі некалі праводзілі кірмашы. Зараз там засталася толькі крынічка са смачной вадой. Мы заўсёды блукаючы па лесе прыходзілі да яе наталіць смагу. Таксама старыя лічылі, што вада з той крынічкі-каплічкі сьвятая і ёй можна лекаваць розныя хваробы. Людзі ў савецкія часы езьдзілі за той вадой здалёк ляснымі сьцежкамі. Зараз будзе датуль дарога.


У адваротны бок ад бальшака, знаходзіцца якраз маё Ўлесьсе. Некалі тут было саўгаснае поле, зараз тут да Ўлесься падбіраецца лес, які і даў некалі назву вёсцы. З лесу выйшла нарадзіўшыся і лес забірае вёску назад, калі яна паміпае:


Дарэчы высокія дрэвы справа памятую такімі ж малымі, як на пярэднім пляне. Час ідзе....

жыцьце, Улесьсе, сям'я

Previous post Next post
Up