Хімія-хімія...

Nov 20, 2010 03:57

Успамінаецца з песьні: "Піце, дзеці, малако - будзеце здаровы!"
Гэх, малачко з-пад кароўкі... Смаката, ня тое, што гэтае белае пойла з пакункаў, каробак і іньшых бутэлек.
Але ня ўсё кату масьленіца. Вось Амэрыка, напрыклад. Знайшоўся на мясцовага масленічнага ката свой някляеў, іньшымі словамі пізьдзец падкраўся.
Амэрыканскі Сэнат абмяркоўвае і плянуе прыняць папраўку S.510 ў "Акт аб бясьпецы харчаваньня і мадэрнізацыі". FDA вядома ж матывуе яе прыняцьце абаронай спажыўцоў. Але, як пішацца ў артыкуле "пашырэньне тыраніі заўсёды маскіруецца абаронай жыцьцяў людзей".

Але чаго яны так ўзбудзіліся гэтыя "амэрыканскія" каты? Чым ім S.510 пагражае?
Аказваецца, што, калі FDA працісьне гэтае пытаньне, дык тых, хто вядзе прысядзібную гаспадарку, захоўвае збожжа ці трымае карову, чакае небясьпека. Той, хто прадась суседзям, сябрам ці шчэ каму гурок са свайго гарода ці морку якую, або слоік малачка з-пад сваёй кароўкі, будзе падпадаць пад крымінальную адказнасьць і зможа атрымаць турэмны тэрмін.

Ня ведаю, ці падтрымлівае гэтае пытаньне Барак Абама, але любы кандыдат, які б прапанаваў бы такую бздуру ў Беларусі, быў бы расьпят, расшест і рассем.
Дэмакратычны сьвет ен такі дэмакратычны.

маразм, ЗША

Previous post Next post
Up