Падумалася...

Sep 16, 2009 01:02

Глядзеў сеньня "Навіны" і там пра "Дажынкі" расказвалі, што вось усе малайцы і добрыя прызы атрымаюць. Прычым усе будзе беларускай вытворчасьці: і тэлевізары, і лядоўні і г.д. Толькі аўто будуць "Волгі". Вось гэтага я не зразумеў. І падумалася, а чаму ня нашыя Саманды? Варыянтаў "чаму" ў галаву прыйшло ня штам:
1. Саманды карыстаюцца вар'яцкай папулярнасьцю і аддаваць іх нейкім "калгасьнікам" не выпадае.
2. Самандаў вырабляюць так мала, што на ўсіх пераможцаў іх не хапіла б, і каб прадухіліць бойкі камбайнэраў вырашылі ўсім раздаць аднолькавыя Волгі.
3. Саманд не такая ўжо і беларуская машына, таму лепей пераможцам даць больш беларускія Волгі.
4. Саманд - вельмі дарагая машына, і каб зьберагчы валюту і ня даць пайсьці ей на выраб ядзернай зброі, вырашылі набыць больш танныя Волгі і дапамагчы гібеючаму расейскаму аўтапраму.
5. (Найменьш верагодная вэрсія) Некаму вельмі трэба былі грошы і ен выбіраў паміж Волгамі і Таетамі.

Са сьвятам вас, камбайнэры!

Дажынкі, Беларусь, жыцьце

Previous post Next post
Up