Футбол-нол-нол

Sep 09, 2009 23:40

Хадзіў сеньня на футбол. Як жа не схадзіць. Хаця выбрацца было на гульню вельмі цяжка. Як на зло сеньня ў абодвых сыноў былі бацькоўскія сходы. На першы схадзіў, а з другога ўцек, сказаў, што трэба да другога сына ісьці. :) Ляцеў на стадыен, як мог, да гульні заставалася зусім мала часу, але пасьпеў, набыў квіток і забягаў на трыбуну, калі граў наш гімн.
Гулялі нашыя няблага. Вельмі няблага, нібы скінулі зь сябе нейкі камень, калі ўсе прасралі. Другую гульню запар мне вельмі падабаецца нашая каманда. Што праўда дасталі пьяныя "элехтараты" побач. Спачатку яны спрабавалі высьветліць у якой форме гуляюць нашыя, а потым мат-праз-мат ім не падабалася, як нашыя адбіраюць мяч, як пасуюць, як бягуць. Тое, што яны з усей зборнай ведалі толькі Глеба, ім падавалася натуральным.
У перапынку я зтэлефанаваўся з сябрам з Б-12 і другі тайм глядзеў з-за варотаў замест цэнтральнага сэктара. Бачна было значна хужэй, але атмасфэра была зусім іньшая. Накрычаўся, насьпяваўся, натанчыўся.
"мілеўскі - пёс". Адносіны да яго не зьмяніліся з часу выезду ў Львоў. Скандаваньне "Бе-ла-русь"  сеньня па папулярнасьці ледзь не саступіла заўвагам аб сэксуальнай арыентацыі Мілеўскага. Хай будзе навукай будучым магчымым пасьлядоўнікам гэтай прастытуткі. Радзіма памятае. Усе памятае. Там ты зарабляеш шмат грошай. А дома ты звычайны підар. Welome, mr. Milewski (ці ўсе ж Milevski).
На жаль перамагчы не атрымалася. Хаця гэта было б справядліва. І на сеньня, і за Львоў. Але...
Шанцаў заняць хоць і не прахадны, але прэстыжны трэці радок засталося вобмаль. НН напісала нават, што мы іх цалкам страцілі. НН можна так пісаць. Матэматыка ня самы моцны бок любой "жоўтай" газэты.
А футбол. А футбол спадабаўся. Беларусь - жыве. Жыве Беларусь!

футбол

Previous post Next post
Up