шпацыр

Nov 27, 2010 23:59


нарэшце, у горад на Рубоне прыйшла зіма. не дужа снежная, пакуль што, але ўсё ж.
і таму Марго проці ночы пайшла на гэтую зіму глядзець.
знайшла самую рамантычную вуліцу. зараз там прыгожа, утульна і ціха. і павольна-павольна падае снег... а раней гэтта была вулачка, па якой ноччу не дужа прыемна было хадзіць ;) вуліца Суворава - прашпект для закаханых і вар'ятаў ціпа мяне =) яна, дарэчы, завядзе вас акурат да помніка Караткевічу. А ля яго  знайшла нечаканае... але гэта іншым разам =)
знайшла і самае "навагодняе" месца горада. парк Фрунзэ. Так атмасферна... толькі елкі не хапае =)))

снег, адзінота, прыгажосць

Previous post Next post
Up