Кухня

Nov 16, 2007 19:10

 Што можа быць лепей маленькай цёплай кухні? Там вядуцца шчырыя размовы... Там заўсёды стаіць на вагні такі смешны чайнік... Там ёсць шмат чаго смачнага, што іншым часам моцна дапамагае.... =) Там ёсць акно, праз якое можна глядзець па пухнаты снег, які хавае быдла-двор... у такія імгненні хочацца верыць у лепшае... Там ёсць гарачы глінтвейн для дэпрэсіі і гарбата на травах, з якой я зыходжу ў асабістую Бясконцасць... Там ёсць адзіная істота, з якой я магу пагаварыць - кубачак кавы, якая зайсёды выслухае і падтрымае сваёй гарачай "душой"... Там ёсць стул, на якім можна сесці і Чакаць... чаго? Магчыма таго, што хтосьці ўсё ж адчыніць мае дзверы і заб'е маю Адзіноту...

Што можа быць лепей маленькай цёплай кухні...

снег, адзінота, думкі

Previous post Next post
Up