Рэцэнзіі

Apr 25, 2010 17:01

Паціху з'яўляюцца рэцэнзіі на альбом "Трохкутнік"

Вольга Акуліч: з разьлікам на асаблівую публіку | 25.04.2010 |


Вольга Акуліч з сваім праектам Werasen выдала новы дыск на фірме «Вігма». Альбом, што сымбалізуе вяртаньне на сцэну сьпявачкі, якая падавала дзесяць гадоў таму надзеяў ня менш за Таню Беланогую. Але «Трохкутнік» - ня бардаўская песьня ў чыстым выглядзе. Сама Вольга любіць азначэньне «акустычны рок», але і ад таго далёка.

Хутчэй гэтыя песьні можна акрэсьліць, як «гарадзскі шансон», а Акуліч запісаць у пасьлядоўнікі Камоцкага з Вайцюшкевічам. Разьлік тут на публіку асаблівую - сталую ды разважлівую, мо нават стомленую ад гэнага ўсяго будзённага віру. У Акуліч няма харызмы Касі, але яна падкупляе сваім ціхім роўным голасам. Яшчэ ёсьць асаблівасьць у гэтага альбома - кожны тут можа знайсьці сваю песьню, бо такіх твораў, каб выпіналіся сярод іншых, тут небагата. Кандыдаты - уласна «Трохкутнік», трохі такая пад сольнага Макарэвіча, філязофская баляда «Шлях», просьценькая жыцьцёвая «Па дарозе зь Вільні на Полацак» на словы харошай паэткі Леры Сом… Зрэшты, такім парадкам можна пералічыць усе 14 трэкаў.

Вольга Акуліч - Трохкутнік, Вігма, 2010

SB, ТГ

ПыСы ХыЗы які гэта жанр. Вось прыдумала я неяк вызначэнне "пост-бард", дык яно не прыжываецца:)))

ПыПыСы А раптам хто шчэ ня чуў - дык усе запісы ёсць на Муздепо.

Ольга Акулич, Вольга Акуліч, werasen

Previous post Next post
Up