Якая розніца паміж «бардам» и «рокерам» у акустыцы?

Apr 25, 2010 00:32

Вось і скончылася адборачная частка фэста "Купалаўскія вакацыі". Я пасля сённяшняга тура адчуваю сябе
ідыёткай разгублена.

Ну вось гурт "Рэлікт". Я спрабавала тое-сёе слухаць у запісах. Неяк не зайшло. На канцэрце была - там таксама нешта з гукам было пагана - то бок не торкнула мяне. А вось на фэсце (пры сціплых двух комбіках у не самым лепшым у плане акустыкі памяшканні) - я іх, нарэшце, пачула. Так, гэта як мінімум варта і цікава і добра зроблена. Толькі - пры чым тут аўтарская песня? З тым жа поспехам гурт мог бы праспяваць тэлефонную кнігу - і публіку б зачапіла. Ну, не тэксты самая моцная рыса калектыва. Я не кажу, што тэксты кепскія, яны нават месцамі добрыя. Толькі яны не першасныя ў гэтай творчасці. Ага))

Раблю несуцяшальны вывад (не ў прывязцы да Рэлікта - гэта пайшла ўжо новая тэма) - для аўтарскай песні ў разуменні "выканаўца+гітара" месца хутка не застанецца. Гэта не добра і ня дрэнна - гэта проста тэндэнцыя)) "Бардаўская восень" таму добры прыклад. За рэдкімі выключэннямі. Ды і я сама раблю нешта, не надта падобнае да аўтарскай песні ў ксп-шным яе разуменні.

А вось цытата з абмеркавання наконт Вертіфэста. Гэта такі фэст пад Кіевам. У мінулым годзе ён зваўся фэстам бард-рока і акустыкі, а ў гэтым годзе - рока і рок-акустыкі. Цытата з абмеркавання аднаго з патэнцыяльных удзельнікаў.

Прежде чем решать «быть или не быть» этим песням на фесте, стоило бы определится все-таки чего мы хотим. Для чего делаем фест, чего хотим добиться, чего ВЕРТИФЕСТОМ породить? Это и будет главным критерием оценки.

Если мы хотим добротных бардовских-туристических-туссовочных песен в акустике - надо, видимо, делать «бардовский день» или целое отделение… Потому что между «бардом» и «рокером» даже в акустике - большая разница…

Скажу за себя: я не вижу смысла для того чтобы это звучало со сцены. По-моему вполне хватит костерчика возле палаток, да на том же фесте, и хорошей компании, которая по-любому будет. Просто сесть, спеть, покатило - еще; не покатило - налили-выпили - вот и покатило… Хорошая песня своего слушателя найдет и если будет «хорошо» - можно около костра собрать больше чем возле сцены… Были уже такие прецеденты - сам видел.

Дарэчы, а якая розніца "между «бардом» и «рокером»  в акустике"?

авторская песня, аўтарская песня, фестивали, типично белорусское критиканство

Previous post Next post
Up