Наяўнасць іншых сацыяльных сетак (як ВКонтакте і ФБ) робіць мяне лянівай, таму пакуль тут толькі перапост і спасылка. Падрабязней пра свае адчуванні і думкі з нагоды адбора на "Бардаўскую восень" крыху пазней. Можа заўтра, а можа - ніколі.
Папярэджваючы пытанні. На адборачным канцэрце на "Бардаўскую восень" я была звычайным гледачом. Вытрымала ўвесь больш-як-чатырохгадзінны канцэрт. І мой асабісты выбар з большага супаў з выбарам журы. З задавальненнем паехала б у Бельск на фэст у якасці госця, але ж пакуль яшчэ не звалі.
http://tuzin.fm/zhamerun/2408/vyniki-adboru-na-bardauskuju-vosien-2015.html