Вось такі працяг акустычнага праекту #Volha - праграма, падрыхтаваная разам з клавішнікам Анатолем Крэчыкавым. 10 верасня мы гралі ў мінскім бары "Bristle". Да нас далучыўся і Юры Несцярэнка, які за дзень да таго прэзентаваў у Мінску сваю кнігу "Звычайны шоў-бізнес". Юра застаўся на дзянёк, каб прыняць удзел у канцэрце (тым больш, што Юра спрычыніўся да запісу дзвух песень у альбоме "Далоні", ды і гралі мы разам нямала).
Апроч песень, што раней былі ў альбоме "Караблі" ці увайшлі ў альбом "Далоні", мы з Анатолем паказалі некалькі зусім новых песень, у тым ліку рускамоўная "Прощай, рок-н-ролл".
Click to view
Click to view
Click to view
Click to view
Click to view
Click to view
Наступны канцэрт акустычнага праекта #Volha - 1 кастрычніка - зноў у бары "Bristle" і зноў бесплатна для слухачоў. Адрас: МІнск, вул. Альшэўскага, 10, пачнем граць а 20й.
https://vk.com/event102160188