Цитата

Sep 16, 2016 12:51


Еўрарадыё: Усе спрачаюцца, як называць тое, што прадстаўнікі дэмакратычных сіл трапілі ў парламент: прызначылі, прыпусцілі, перамаглі…

Аляксандр Мілінкевіч: Калі адзін кандыдат будзе казаць пра інвестыцыі і рэформы для малога і сярэдняга бізнесу, а другі - спрыяць мяккай беларусізацыі, гэта і будзе вынік. Трэба дапамагаць гэтым людзям. Не стаяць збоку і даваць каментары, паказваючы, што «ў мяне на руках белыя пальчаткі».

Еўрарадыё: Іх прысутнасць у Авальнай зале здольная змяніць парламент?

Аляксандр Мілінкевіч: Зменіць, калі зоймуць такую маральную пазіцыю і будуць адстойваць тое, што для ўсіх нас важна. Альтэрнатыва павінная прысутнічаць і ва ўладзе, якая б тая ўлада ні была. Яны павінныя мець законапраекты, скіраваныя на тое, каб паляпшаць сітуацыю з правамі чалавека, эканомікай, мовай і культурай.
http://nn.by/?c=ar&i=177408

Милинкевич, Беларусь, выборы

Previous post Next post
Up