Позняку 80

Apr 26, 2024 00:02

Вчера Зенону Позняку исполнилось 80.
По этому случаю НН опубликовало статью, в которой я со многим согласен. Ссылка внизу, а сначала немного цитат:

===

Часта можна пачуць, што ад 2000-х роля Пазняка дэструктыўная, але ў 1990-я яго заслуга вялікая. Гэта не так. Пачынаючы ад 1992 года не толькі тактыка, але і стратэгія Пазняка былі памылковымі. ... Дзеянні Пазняка ў 1992-1994 - гэта хрэстаматыйны прыклад таго, як трэба дзейнічаць, калі хочаш усё прайграць, усё сапсаваць і ўсё страціць.
...
Рэалістычнае ўсведамленне слабасці БНФ - абмежаванасці яго людскіх і фінансавых рэсурсаў, сацыяльнай базы і нават невялікага жадання многіх беларусаў адраджаць нацыянальную мову - дыктавала б кампрамісны стыль паводзінаў.
...
Народны Фронт радыкальна крытыкаваў, проста пляжыў вышэйшых чыноўнікаў - хоць яны патэнцыйна былі самымі зацікаўленымі ў незалежнасці.
...
БНФ агітаваў за фермерства - але фермеры былі сілай уяўленай, ідэальнай, а рэальнымі былі калгасы і саўгасы. (Дзейнасць Сямёна Шарэцкага і Мечаслава Гіруця неўзабаве пакажа, што там было з кім размаўляць, але для гэтага трэба было зразумець інтарэсы гэтай групы і адстойваць тыя інтарэсы, а не павучаць і бічаваць. Нават бычкі не любяць, калі іх бічуюць, што гаварыць пра старшынь калгасаў.)
...
Нарэшце, Зянон Пазняк нават не разумеў, што Беларусь у сілу свайго геаграфічнага становішча, свайго памеру і структуры эканомікі не можа і не зможа існаваць самаізалявана.
...
Магчыма, у душы Пазняк і ягонае кола самі не верылі ў тое, што незалежнасць Беларусі - гэта ўсур’ёз і надоўга. Таму яны бачылі сваёй гістарычнай звышзадачай задэклараваць, а там ужо як будзе так будзе. Таму многае ў дзейнасці Пазняка - гэта спробы сімвалічна абвясціць, гучна заявіць, прыгожа назваць, задаць максімальную планку, выступіць з хлёсткім артыкулам пра расійскі імперыялізм, а не прыземлена вырашаць прагматычныя задачы сённяшняга дня.
...
У тым то і штука, што, насуперак меркаванню Васіля Быкава, Пазняк не здолеў апярэдзіць свой час і, больш за тое, хутка ад яго адстаў, не зразумеў гістарычнай логікі новага перыяду.
...
Трэба было самаабмяжоўвацца. Замест гэтага Пазняк працягваў агітаваць за поўны дэмантаж старой сістэмы і змену эліт. Як гаварылася ў адной з улётак, за «экалагічна чыстую Беларусь без партакратыі і наменклатуры».
...
Калі Беларусь была непадрыхтаванай да змены сістэмы, калі беларуская наменклатура была занадта маналітнай і рэакцыйнай - а менавіта гэтую ідэю праводзіць у сваіх кнігах Навумчык і з гэтага ж, фактычна, сыходзілі ў сваёй дзейнасці Зянон Пазняк і яго калегі, то лагічна было б дзейнічаць па-мінімалісцку, а не па-максімалісцку, ставіць мінімальныя, а не максімальныя задачы і хапацца за любыя кааліцыі і саюзы.
...
Пазняк не разумеў, што 1991 год быў пікам, што «акно магчымасцей», якое адкрываецца ў пераломныя моманты гісторыі, закрываецца гэтаксама хутка, як і адкрылася.

===

Тры памылкі Пазняка, у выніку якіх гісторыя Беларусі пайшла так, як пайшла (nashaniva.com)

Милинкевич, Лукашенко, Европа, Украина, Беларусь, Зеленский, Зянон, Россия, Тихановская, лидеры, Шушкевич

Previous post Next post
Up