Малітва

Aug 29, 2015 12:32


Мой цягнік паехаў не ў той бок
Я сыйшоў. Стаю на раздарожжы.
Выратуй мяне, магутны Божа,
Падкажы, куды зрабіць мне крок.
Я слабы, без крылаў і без ног,
Але я пайду, мне дапаможа
Вера ў тое, што магутны кожны,
У каго жыве у сэрцы Бог.
29.08.15

Вершы-2015

Previous post Next post
Up