Aug 16, 2015 01:35
Я вярнуўся ў мінулае, каб папярэдзіць сусветную вайну. Сёння, 13 жніўня 2015 году, а 21-ай гадзіне я павінны быў перашкодзіць сабе самому ахвяраваць жабраку пяць тысяч, якіх яму не хапала на бутэльку віна. Ён вып'е віно і разаб'е бутэльку аб галаву міліцыянта. У аддзяленні ён справакуе бунт, які ў выніку перарасце ў грамадзянскую вайну, якая ў сваю чаргу выльецца ў сусветную. Зараз палова на дванаццатую, магчыма, яшчэ не позна!
- Сястра, два кубікі галаперыдолу - і адкладзем гісторыю Тэрмінатара да раніцы, - прамовіў ленавата дзяжурны доктар, і мяне пад рукі павялі ў палату. Я амаль чуў, як разбіваецца бутэлька пладова-выгаднага "Вясновага Водару" аб галаву малодшага сяржанта, амаль чуў, але зрабіць ужо нічога не мог. Місія была праваленая. Побач лётаў не раздаўлены маёй нагою матылёк.
16.08.2015
Кароткія развагі