Два тыдні - першыя ўражанні

Oct 15, 2013 22:07



Прайшло трошкі часу, можна зрабіць першыя вынікі.

1. Жыццё у стылі "дом-праца-дом" амаль не адрозніваецца ад Мінска. Дома тыя самыя тэлевізар і лядоўня, на працы - стол, стул і кампутар.

2. А вось калі паглядзець туды-сюды, адрозненняў шмат. Па-першае, прыгожы горад. Цэнтр нагадвае старыя еўрапейскія гарады, ды і чаму нагадвае - такім і з'яўляецца. Зялёны і чысты не менш за сталіцу. А віды на Нёман, Фарны касцёл, Каложу - уууухх.... Аднойчы раніцою прайшоўся каля замкаў - нікога, чыстае паветра, рака.... Мара мастака )

3. Пасля Мінску, любая кропка горада блізка. На машыне. Грамадскі транспарт прайграе - добра ходзіць па асноўных вуліцах, і ў працоўны час. Трошкі ў бок ці спазняешся - можна чакаць і паўгадзіны, і болей. Ці зусім не дачакацца.

4. Аутамабілісты - маааааааааарууууууууудныыя. Пакууууль паедуць са светлафора, паааакуль разгоняцца хоць больш-менш.... бесіць нерэальна ))) Пасля сталіцы я тут гойсаю вельі рэзка, на фоне мясцовых. А ў Мінску быў як усе...Запаркавацца прасцей. Аутапарк больш стары, у асноўным фальксвагены і аудзі соткі ))

5. Бачна, што грошай тут круціцца значна меней. Гіперы патроху з'яўляюцца, кафэшкі ёсць, але значна менш. Але часта каб нешта знайсці, трэба ведаць дзе шукаць: неяк ўсё не навідавоку, за вуглом, без рэкламы...

Будзем глядзець далей )

Гродна

Previous post Next post
Up