Панаехалі менчукі ў Гародню...

Oct 02, 2013 21:40



Напэўна, для многіх стане неспадзяванай навіной, што мы з жонкай на бліжэйшы год пераехалі жыць і працаваць у Гродна. Я і сам яшчэ не пераключыўся. Але факт :) З гэтай нагоды я і вырашыў трохі аЖЖывіць сваю старонку. Буду пісаць нешта значнае пра жыццё на заходняй мяжы, пра адрозненні ад Мінска, і іншае ў гэтым накірунку. Таму, калі хтосьці жадаў нешта знаць пра Гродна, але не ведаў, каго спытаць - то цяпер можна спытаць у мяне :) А будзеце тут - заходзьце ў госці.

Мы працягнем...  

Гродна

Previous post Next post
Up