May 21, 2010 19:21
Шаноўныя сябры!
Лабараторыя клінічнай і прыкладной фізіялогіі Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі запрашае Вас прыняць удзел у навуковым даследванні з выкарыстаннем неінвазіўных метадаў дыягностыкі, цалкам бясшкодных і пазбаўленых непрыемных адчуванняў.
У выніку даследвання, праведзенага пры дапамозе унікальных дыягнастычных прыбораў, занятых у касмічных і палярных даследваннях, вы атрымаеце зводку-заключэнне пра стан свайго здароўя. Атрыманыя дадзеныя дазволяць вызначыць устойлівасць вашага арганізма да стрэсаў, выявіць яго моцныя і слабыя бакі. Гэта дапаможа Вам больш эфектыўна выкарыстоўваць індывідуальныя магчымасці арганізма і яго рэзервы, а таксама выбраць правільныя шляхі лячэння і прафілактыкі захворванняў.
навука,
абвестка,
рэкляма,
біялогія