Крык душы...

May 21, 2010 18:58


 Божа, злітуйся нада мною грэшным. Хачу і прагну ласкі Тваёй. Многа-многа. Хачу і баюся аказацца няздольным прыняць яе. Хачу ласкі Тваёй і бясконцай мажлівасці прымаць і раздаваць яе іншым. Многа-многа бясконцай ласкі Тваёй, бясконцай тваёй міласці. Баясконцага не бывае мала? Але і ў бясконцым бывае ўбогасць і прага.

Сэрца маё кажа ад Цябе і выкрывае мяне, што я занатта часта жадаю спакою, задавальнення і радасці, і занатта часта я бываю не разборлівы ў тым, з якіх крыніц і якою цаною атрымаць гэтую радасць і гэтае задавальненне. Гаворыць яшчэ сэрца маё і выкрывае, што гутару з ворагамі Тваімі перад абліччам Тваі і не саромлюся. Але ж, прашу, прабач мяне, Божа. Укладзі ў рукі мае зброю. Дай адваяваць Твой сусвет дзеля Цябе, бо Табе належыў ён ад пачатку. Дай вызвліць сябе і іншых ад улады ворагаў Тваіх. Хіба мне не зненавідзець мне тых, што ненавідзяць Цябе, Божа і не згідзіцца тымі, што паўстаюць на Цябе. Разам з прарокамі Тваімі поўнаю нянавісцяй ненавіджу іх - ворагі яны мне.

Ты казаў калісці, што трэба радвацца не тому, што духі нам падпарадкоўваюцца, а тому што нашыя імёны напісаныя на нябёсах. Госпадзе, як навучыцца не пераблытаць адно з другім, не пажадаць Тваіх дарукаў болей чым Цябе самога. Ці можна навучыцца гэтаму бяз болю, без тых жахлівых стратаў і часінаў пакінутасці.

малітва, таэалогія, думка

Previous post Next post
Up