Отроки во вселенной

May 21, 2009 12:08

У нядзелю паглядзеў фільм "Москва-Коссиопея" і "Отроки во вселенной". Дзіўна, што я іх не глядзеў у дзяцінстве, бо фільмы даволі старыя. Не ведаю, што мяне ў іх прывабіла, але дагэтуль хаджу ў лірычна-рамантычным настроі ды нязбытных марах пра касмічныя палёты. Цягне гуляць у парку Чалюскінцаў і на Усходзе -- раёнах пабудаваных у часы касмаасваяльнага рамантызму і не пазбаўленых яго ўплыву. І безумоўна -- развітанне з дзьмухаўцамі: ледзь не абавязковы элемент касмаопер савецкага часу. Карацей кажучы, напала на мяне зорная хвароба і праца ў Планетары яе ўсугубляе.

Планетар, космаоперы, думка, рэпартаж

Previous post Next post
Up