Jun 27, 2007 01:20
Сёння быў выпускны вечар у легендарнай 42 групы беларускага ліцэю...
Усё было няспешна, спакойна, шчыра і па-сямейнаму. Падзялялі разам агульны хлеб. Тут усе яго заслжылілі-- гэты агульны хлеб. У большай ці меньшай ступені, большы ці меньшы тэрмін ўсе рабілі агульную справу . І гэтая агульная справа, як мне падаецца ёсць пачаткам чагосці значна большага, пачаткам сямейнай, радавой адукацыі. Адукацыі, дзе бацькі, а не дзяржаўная інстытуцыя ці замежныя грантадаўцы бяруць на сябе адказнасць за выхаванне і адукацыю сваіх дзяцей. Дзе адукацыя нясе веды, а не ідэалогіі. Добрага шляху ўсім.
Жыве ліцэй сапраўдны
З мовай і праўдай!
навіна,
думкі,
навіны,
думка,
успамін,
настроі,
рэпартаж