*γ*

Oct 28, 2017 17:52

“Усё будзе до…” - брахалі табе багі.
А сонца лізала рэчку і берагі
і аберагала промнямі рэха слоў.
Фалангамі пальцаў мераючы цяпло
і соль ліючы на мёртвыя гарады
вачэй, ты ідзеш. Зямля есць твае сляды
і хоча глынуць знясіленую цябе.
Але ты гандола, човен і карабель -
скрозь сінюю бездань. Б’ецца бяссонне ў скронь,
ледзь памятны дотык рэжа лязом далонь.
Ты сольнае танга, лінія, монаверш.
Стаміўшыся быць фантазіяй, ажывеш
у томе чужым радкамі і цішынёй.
Трохкутнікі дрэў сагрэе сівы анёл,
і раптам паверыш, што і напраўду - до…
І станеш спакоем, воблакам і вадой.

гэта не паэзія

Previous post Next post
Up