***

Sep 13, 2017 23:23

У гэтай гісторыі -
прымітыўнай і простай -
дзяўчынка робіцца
моцнай, злой і дарослай
(некаторыя траўмы дапамагаюць
у вострым
стане,
калі ты ня можаш знайсьці
свой востраў,
дом, чалавека, сьвет,
чараду ці зграю).

Дарога нібыта сама цябе выбірае
і абяцае прывесьці
да брамы раю.
Ты па ёй крочыш -
і падыходзіш
да края.

Прэч паляцець
трэба яшчэ вучыцца.
У логаве сэрца -
раненая ваўчыца.
Чым ад халоднага ветру
схаваць ключыцы?..
Піць малако тугі,
выдыхаць,
лячыцца.

А потым глядзецца
ў Вэндэрса і Кар Вая,
сінія блюзы слухаць і гук трамваяў,
бачыць,
як горад бяззорнае надзявае…
І адчуваць -
жывая.

гэта не паэзія

Previous post Next post
Up