Культурны кантэкст. Адказы

Nov 09, 2015 12:23

Ну што ж, прайшоў тыдзень, і я раскрываю нарэшце адказы на вось гэты Хмарказдзек.

Проста, коратка і суха мне нецікава, таму пастараюся месцамі пакідаць свае каментары і тлумачэнні. А вы пастарайцеся не ругацца на мяне і не заганяцца :)

Адказы не падлічвала, проста атрымлівала ад іх асалоду. Я ж адразу сказала, што гэта не гульня і што ніякіх пераможцаў тут быць не можа.
І - так, даруйце, я была амаль упэўненая, што як мінімум у двух пунктах са мной не супадзе ніхто..) Аказалася, што не супалі ў чатырох :)

Ну што, паляцелі? )

1. "Пчёлы жужжат. Птички кружат.Тучки снежжжат. Ну а люди дружат."
Гэта песенька такая, "Привет!" называецца. "Детидетей" яе спявалі.


Cкачать Детидетей Привет! бесплатно на pleer.com

2. "Здравствуйте, дорогие ребята и уважаемые товарищи взрослые!" - так заўсёды віталася цёця Валя ў тэлеперадачы "В гостях у сказки". Ох, як жа я яе любіла ў дзяцінстве!..)

3. ІНШАЯ тэлеперадача з дзіўнай назвай ішла на БТ і пачыналася словамі «Вітаю, шаноўнае спадарства». І потым вядучы расказваў пра кіно ці музыку ці нешта яшчэ такое. Не ведаю, ці вітаецца ён так дагэтуль, бо даўно не глядзела (а яна ідзе, так, толькі на іншым канале). - "Відзьмо-невідзьмо".

4. А розныя цікавыя кінапаказы (напрыклад, у кінатэтры “Перамога”) калісьці пачыналіся з таго, што са сцэны расказваў пра кіно ЁН - імпазантны такі мужчына з нязменным тады карэ. - Максім Жбанкоў, канеш)

5-9. Кінастужкі, з якіх пачыналася ў мяне любоў да гэтых рэжысёраў. І я сапраўды памятаю ў дэталях кожную з гэтых першых сустрэч. А фільмы потым пераглядала не раз і люблю пяшчотна дагэтуль.

5. Stealing Beauty (Ускользающая красота) Бернарда Берталучы.



6. "Иваново детство" Андрэя Таркоўскага.


7. Trois couleurs: Bleu (Тры колеры: Сіні) Кшыштафа Кеслёўскага


8. Arizona Dream (Аризонская мечта) Эміра Кустурыцы


9. Der Himmel über Berlin (Неба над Бярлінам) Віма Вендэрса


10. Што зрабіла глокая куздра? - штеко будланула бокра и кудрячит бокрёнка :) Гэта лінгвістычная такая загагуліна) Штучная фраза з неіснуючых слоў, якую, тым не менш, можна зразумець. Была прыдуманая для ілюстрацыі таго, што шмат якія прыкметы слова вынікаюць выключна з яго марфалогіі.

11. Што агульнага ў Гётэ, Гесэ, Гофмана і Грымэльсгаўзэна, акрамя таго, што яны пісалі па-нямецку і пачынаюцца з літары Г? - І вось тут я, як высветлілася, загнула дык загнула..) Даруйце. Але для мяне адказ напрошваецца сам сабой: іх усіх перакладаў на беларускую Васіль Сёмуха. Не толькі ён. Але ў першую чаргу - ён.

12. Што такое плюсквамперфект? - Даўномінулы час ("Я быў зрабіў"). Для мяне - у нямецкай мове. Але могуць быць і варыянты.

13. А хранатоп?) - Сувязь прасторава-часавых каардынат (або часава-прасторавая арганізацыя твора).

14. Хто палохаў сваіх слухачоў чырвонай правай рукой? - Эээммм..) Толькі адзін чалавек дадумаўся ўспрыняць гэта як назву (і перакласці яе). Вунь вам падказка ўверсе вісіць, на карцінцы пад нумарам 9 :)


Download Red Right Hand for free from pleer.com

15. Што за малінавыя каралі й самаразбуральныя новабудоўлі “выклікалі ціхую нянавісьць ва ўсіх суседзяў” аднаго з герояў Прафэсара Каркарана? - А вось гэта хмарказдзек, ага, каюся :) Хаця палова адказу і была спаленая калісьці ў гэтым ЖЖ.
Так, праф. Каркаран - гэта герой Станіслава Лема, канеш. Але справа ў тым, што адзін харошы чалавек настолькі яго любіў, што ўзяў яго імя ў якасці свайго псеўданіму. І напісаў штуку пад назвай "Кіно і немцы", надрукаваную калісьці ў постмадэрнісцкім нумары ARCHE.
Вось вам цытата:
"Хацяновічу падабаецца музыка. Больш за ўсё ён любіць слухаць яе а другой ночы. Малінавыя каралі й самаразбуральныя новабудоўлі выклікаюць ціхую нянавісьць ва ўсіх суседзяў. Мікола Пячорскі даводзіць іх да калаценьня. Ааааааааааааh Ўан Аааааааааааааааh Ту Ааааааааааh Сры Аааааааааааh Фор... Ла ла ... Ла..."
Мікола Пячорскі - гэта ўжо двойчы прысутны вышэй Nick Cave (але колькі ж можна ўжо было яго загадваць? :)). Таму давялося загадваць астатніх. Малінавыя каралі - гэта King Crimson (даруйце аўтару перавод у множны лік), а самаразбуральныя новабудоўлі - Einstürzende Neubauten.

16. У мінулым пытанні “малінавыя” ад слова “маліна”. А вось Мáліна (з вялікай М і з націскной а) - гэта герой аднайменнага рамана аўстрыйскай пісьменніцы Інгеборг Бахман. Так, я была амаль упэўненая, што тут са мной не супадуць. Але для мяне гэта - мегаважны кантэкст. "Хранатоп прозы Інгеборг Бахман" - тэма маёй кандыдацкай дысертацыі, і раман "Маліна" я там акурат вывучала.

17. “Вы же совсем не знаете Библии! Ну скажите хотя бы, сколько книг в …” Зможаце працягнуць гэтую здзеклівую фразу выкладчыка на заліку? ;) - Вядома ж, гэта Галіна Веніямінаўна. І здзекуецца яна сапраўды прыгожа (мы гэтую яе фразу доўга потым цытавалі на кожным кроку)). Ну скажите хотя бы, сколько книг в Пятикнижии Моисеевом?!" :)

18. "Пані Ева, не пішыце мне лістоў! Ад высокіх парываў мяне валіць мігрэнь..." - гэта першы радок адпаведнай песні гурта "Цмокі". З першага іх альбома, калі яны яшчэ былі цмокамі, а не "Band A" )
Ах, як мы танчылі польку ды кравяк!..


Cкачать Cmokie Пані Ева бесплатно на pleer.com

19. "Любая, што вы са мною зрабiлi? Чым асудзiлi на страшны канец? Чым варажылi, чым апаiлi, чым, дарагая, забілі мяне?" - "Страшны суд" з рамана Уладзіміра Караткевіча "Нельга забыць" (або "Леаніды не вернуцца да Зямлі"). У абрэзаным выглядзе і з невядома чаму замененым "любая" на "мілая" "Страшны суд" пераспяваны і гуртом "Нельга забыць".

20. "Эх, пять, три, раз, голова один у нас, ну а в этом голове рота два и уха две" - "Путаница Алисы", песня, напісаная Высоцкім для радыёп'есы "Аліса ў краіне Цудаў". Вельмі любіла яе ў дзяцінстве. Вельмі)

21. Видели все на свете
      Мои глаза - и вернулись
     К вам, белые хризантемы.
Хоку Иссё, эпиграф к книге Т.Григорьевой "Красотой Японии рожденный". Менавіта з яе пачалася мая любоў да Японіі.

22. "Твае валасы зблытаныя з мокрай травой" - песня "Новага Неба" на верш Ігара Бабкова.


Cкачать Кася Камоцкая Шостае падарожжа бесплатно на pleer.com

23. "Ниоткуда с любовью надцатого мартобря" - Иосиф Бродский.
Або вось у такім выкананні:

Cкачать Ниоткуда с любовью бесплатно на pleer.com

24. "Назаву сябе …" (або "Назову себя...", або ""Mein Name sei..." - на якой мове вам больш зручна)
"Назаву сябе Гантэнбайн", раман Макса Фрыша.

25. "Вижу, по небу летит галка, а потом ещё летит галка, а потом ещё летит галка, а потом ещё летит галка. Почему я не летаю? Ах как жалко!" - Любімы і абажаемы мной Данііл Хармс :)

26. "На Ихштербештрассе ёжики живут" - песня такая :)


Cкачать Башня Rowan Ежики бесплатно на pleer.com

27. "Я не сдурела. Я вообще такая" - одностишье Ольги Арефьевой. Вельмі пра мяне, ага :)

28. Калі мне кажуць “Аёй-аёй!”, я заўсёды адказваю: Цьфу! (або Тфу!) - і гэта, вядома ж, адсылка да "Бойкі на лузе" з "Народнага альбому".


Cкачать Народны Альбом 18. Бойка на лузе бесплатно на pleer.com

29. “Я спытаў, хто гэтая жанчына і чаму вы назвалі яе каралевай. Хіба вы ажаніліся, дзядзечка?” - цытата з "Трышчана ды Іжоты" Сяргея Кавалёва. Чэсна - я не памятаю нават, колькі разоў я глядзела яе на сцэне Купалаўскага (калі яна там яшчэ ішла). А які там быў кароль Марка!.. Мммм..))

30. «Всё сложено сто сорок восемь от семи, тысяча двести два от „Б“, как Бернард, вход закрыт взрывом, два с половиной метра от центра. Связь - торговец рыбой Диего па дри…» - "Што сказаў нябожчык" (Całe zdanie nieboszczyka) Хмялеўскай. Не, я не ведаю гэту цытату на памяць, я яе ўдакладняла) Але калі мне яе скажуць - адразу выпалю, адкуль яна.

31. "Насморк у него... артиллерийский... аллигаторский... аллегорический... алкоголический... акробатический..." - а гэта ці не самы любімы фільм майго дзяцінства. "Не покидай". Памятаеце, там канцлер быў з такім вось насмаркам, а кароль у выкананні Вячаслава Нявіннага (каторы Весяльчак У) з яго здзекваўся? А насмарк быў аллергический, канеш :)

32. Балады пра святога Мікалая і пра дзяўчынку Камінскую Е. напісаў Віктар Шалкевіч.
33. А музыку да “Dead Man” Джармуша - Ніл Янг.
34. Вормскую прыгажуню, у якую быў закаханы Зігфрыд і якая стала потым ягонай жонкай, звалі Крымхільда.
35. Ёжик и Медвежонок живут в сказках Сергея Козлова, а Белка и Муравей - в сказках Тоона Телегена (і мне прыемна, што некаторыя яго ведаюць)).
36. Лондан Конан Дойла, Мюнхен Вагнера, Барселона Гаўдзі, Осла Мунка, Прага Гашака…А ўсё разам (плюс шмат чаго іншага) - гэта кніга Петра Вайля "Гений места".
37. Сапраўднае імя Барыса Акуніна - Григорий Чхартишвили
38. “Межы маёй мовы вызначаюць межы майго свету” - чые словы? (у нямецкім арыгінале, так і быць, вырашыла не цытаваць )) - Людвіг Вітгенштэйн.
39. “Синий дом”, “Зеленые любовники” і “Желтое распятие” - гэта карціны Марка Шагала.
40. А Чырвоная, Зялёная і Жоўтая кнігі - гэта тры часткі "Хазарскага слоўніка" Міларада Павіча.
41. Ізюбр - гэта такі алень, а izubr - это Аля Кудряшева. Люблю.
42. Мёдов, Миодов, Мюодов і Меодов - гэта зокі, маленькія шкоднікі і аматары мёда ды ўсяго салодкага. Жывуць у кнізе Цюхцяевых "Зокі і Бада".
43. Хранопаў і фамаў прыдумаў Картасар.
44. Маленькіх наэлектрызаваных і безэмацыйных вандроўнікаў, якія плаваюць на сваіх чоўнах па ўсім свеце, называюць хаціфнатамі :) Тувэ Янсан, "Мумі-тролі", ага.

45. ВАК (як вядома тым, хто мае хоць якое дачыненне да сумных лёсаў беларускай навукі) - гэта вышэйшая атэстацыйная камісія. А вось хто такія вакі і хто іх малюе?
Вакі - гэта такія непайміхто чалавечкі на малюнках Наталлі Паваляевай.
Ну вось, напрыклад.
Гэта Лондан. А вунь тыя малыя, што вызіраюць з-за будак - вакі :)


46. Перш каханьне наша пройдзе,
      потым век і два стагодзьдзі,
      потым зноў мы будзем разам -
      калі блазанка і блазан,
      улюбёнцы гледачоў,
      нас зайграюць у тэатры.
Гэта пачатак аднаго з маіх любімых ЯЕ вершаў у перакладзе Андрэя Хадановіча. Але я яго звычайна цытую ў арыгінале..).
Так, гэта Віслава Шымборска. А ў арыгінале гэты верш я цытавала ў "АдВольнай міфалогіі". Эпіграфам да аднаго са сваіх :)

47. Ну і калі мы ўжо крыху пра тэатр. РТБД на Крапоткіна заўсёды застанецца для мяне пад ранейшай назвай - Вольная сцэна.
48. А “Ў бар” - гэта ўжо зусім не тое, што колішні бар Малако, які быў на ягоным месцы.
49. Працягваючы менскую тэму. Ад Ніжне-Ляхаўскай да Падгорнай - адкуль і куды я іду? ) - З інтэрнату на філфак :) Або з Кастрычніцкай на Карла Маркса (у пытанні - ранейшыя назвы гэтых вуліц)
50. І нарэшце - Дзе жыве вось такая чароўная жабка? Што ў Менску - ясна, але дзе канкрэтна?) - Гэта так званы менскі Гаўдзі-парк або Мухля. На скрыжаванні Харкаўскай і Берута. Афіцыйная назва - Тучинский сквер.
Ну і хіба магу я не любіць такое вось месца, дзе адначасова і Хмарка, і Жабка? :))



Вооось, неяк так :)
Усіх абдымаю і іду раскрываць каменты.

ЖЖ-гульні, кавалачкі пазлу

Previous post Next post
Up