Каця

Oct 05, 2013 00:48

Каця-Каця...Дзіўная і незвычаная, мілая маленькая дзяўчынка з неверагоднымі прыгодамі за плячыма. Успамінаю нашыя сустрэчы, яе такія спакойныя і цікавыя аповяды. Яна была такой гарманічнай і лёгай, але адначасова з такімі глыбокімі разважаньнямі пра жыцьцё.
І ведаю, яна таксама шукала сябе, праз сумненьні і разчараваньні. Але пры сустрэцца яна падавалася такой унтрана супакоенай, без нейкіх лішніх хваляваньняў і замарочак, так што і самой рабілася добра. І сьвет у яе вачах бачыўся такім цікавым і шматкаляровым, як яе фенькі.
Калі мы бачыліся апошні раз? Вельмі даўна. Мы тады зь ёй і Алесем разам спынілі з Прагі да Манхайму. А потым мы гулялі з Ганнай па Манхайму, пілі піва на беразе ракі і глядзелі на зоры. Такія чароўныя і незабыўныя моманты, калі ты ні пра што не турбуешся, проста знаходзішся ў гэтым моманце. А яна і была ўся такая - знаходзілася тут і зараз, і не турбавалася па дробязях. Таму і любіла дарогу, бо толькі ў ёй так востра адчуваеш і любіш жыцьцё.
Я вельмі хачу верыць, што яна была вельмі шчасьлівыя ў той сваёй апошняй дарозе...
Previous post
Up