Сустрэча

Nov 29, 2012 23:56

Выйшла я ўчора на прыпынку Invalidovna. Цёмна, марасіць дождж. Мне трэба сустрэцца з дзяўчынай, каб забраць перадачку з дома. Азіраюся па баках і думаю як жа тут няўтульна. Панэльныя дамы з аднаго боку, далей голае поле і шаша з другога. З бліжэйшага будынку да мяне далятаюць гукі рытмічнай музыкі і каманды трэнера па зумбе. Я хаджу
ўзар-уперад нецярпліва чакаючы, калі ж прыйдзе дзяўчына. Тут ля мяне праходзіць нейкі дзядзька, працягвае да мяне рукі са словамі ціпа "якая дзяўчына". Я ад нечаканасьці адскокнула на метар. А ён да мяне бліжэй. Я

ад яго...
- Ня бойся мяне, я ня злодзей. Я табе нічога не зраблю, - пачаў супакойваць дзядзька. Я шукаю працу, ты ведаеш якую працу для мяне?
Я спынілася. Гэты дзіўны чалавек, які толькі што падаўся мне злодзеем раптам пачаў распавядаць мне пра сваё жыцьцё, раскрываць душу поўную адчаю. (Ці гэта я так усё успрыняла? Але слёзы ягоныя былі сапраўдныя). Цыган са Славакіі, ён прыехаў сюды ў пошуках працы. Ніхто яго нікуды не бярэ. - Усе як пабачаць маю скуру, цыган, кажуць, і не
бяруць. Няма працы, кажуць. Ён жыве як бомж на вуліцы. Між тым апрануты як для бамжа даволі акуратна.
- А хто вы па прафэсіі?
- Маляр я.
- Але зараз столькі будоўляў ідзе па ўсёй Празе. Няўжо нідзе не бяруць?
- Не, не бяруць...Нават на заметані (дворнікам*) не бяруць.

Ён яшчэ распавядаў пра двух сёстраў - адна жыве ў Аўстрыі, другая ў Брытаніі. У абодвух сем'і. А ён не хоча да іх навязвацца. Так хвілін пятнаццаць ён скардзіўся на сваё "скурвенае жыцьцё". А я адчувала сябе абсалютна бездапаможнай ад немагчымасьці яму неяк дапамагчы ці нешта параіць. А можа яму гэта і ня трэба было? Можа яму трэба было проста зь
нейкім паразмаўляць.
Дзяўчына зь якой я мусіла сустрэцца, між іншым, мяне даўно чакала на трамвайным прыпынку. Падумала, што я размаўляю са знаёмым і не захацела замінаць. А я та думала, дзе ж яна падзелася.

ЗЫ. Дзеля цікавасьці - ці ёсьць у Празе нейкія арганізацыі якія дапамагацюць вось такім людзям знайсьці працу?
Previous post Next post
Up