Apr 16, 2012 02:31
*Перабрала сёньня ўсе паштоўкі, назьбіраныя за апошні час з вандровак - зь Бельгіі, Галяндыі, Нямеччыны. Паштоўкі з карцінкамі любімых мастакоў з мастацкіх галерэяў, віды Прагі, Хадэльбергу, Гента...Вось, думаю, трэба ўсё разаслаць палітвязьням. А тут Саннікава выпусцілі! Я тут пакуль зьбяруся ім напісаць - усіх павыпускаюць, вось непрыемнасьць! Я ж тут толькі сабралася разьвітацца з дарагімі сэрцу паштоўкамі!
*Зусім нечакана мне стала ўсё зразумела. Бываюць жа такія моманты яскравай ісьціны. Ты пакутуеш днямі і начамі ад пытаньняў, адказы на якія дае адзін ЁН, і раптам бац - і ўсё ясна. Шкада толькі, што гэтыя моманты ісьціны на доўга не захоўваюцца, у галаве потым усё адно назьбіраецца экзыстэнцыянальнае сьмецьце.
* Хрыстос Увасхрос! Сёньня мне гэта асабліва адчуваецца - такі прыемны стан гармоніі і любові. Захаваць бы яго як мага даўжэй...
Са сьвятам усіх!