кола самсары аднаго народа

Feb 07, 2012 23:28

Такое адчуваньне, што беларусы не эвалюцыянуюць і пакаленьне з пакаленьня паўтараюць адны і тыя ж памылкі- сварацца між сабой у той час, калі захрапістыя суседзі (а зараз ужо і кітайцы наступаюць:)) спрабуюць ператварыць краіну ў тэрыторыю. Пачытаеш пра эміграцыю 20х-30х гадоў ці нават тых хто будаваў незалежнасьць - усюды абвінавачваньні ў здрадзе і даносы адзін на аднаго. І кожны імнецца паказаць сябе перад іншымі, што ён самы сапраўдны і самы лепшы- самы нацыяналісты, самы дэмакратычны, самы змагарысты і г.д. Адкуль гэтая празьмерная пыха і пачуцьцё ўласнай важнасьці? Чаму кожны раз адзін аднаго імнемся выкрысьці ў зрадзе, а перад сапраўдным крыўдзіцелем пасуем? 
І зараз - назіраеш за ўсімі гэтымі абвінавачваньнямі і апраўданьнямі вакол санкцый, а канструктыўнай лініі і разумнага дыялогу ня бачыш. Пазалазілі на п'эдэстал і крычаць адзін на аднаго, хто больш рацыі мае. 
Хе, хаця па-моему пытаньне падзелу насельніцтва Беларусі на пыхлівую шляхту зь яе вольнасьцямі і простае насельніцтва, якому ў прынцыпе ўсё адно пад кім быць існавала ці не з часоў Рэчы Паспалітай. Мо яна таму і распалася і пайшла па суседзях ад таго, што там таксама любілі высьвятляць, хто больш шляхетны і хто больш рацыі мае?:) 
Previous post Next post
Up