Прысуд.

Dec 01, 2011 00:02

 У беларускім грамадзтве ўжо даўно ніхто ні за што не адказвае. Ёсьць адна абстрактная сыстэма, якую быццам бы стварыў Лукашэнка. Але яе стварылі мы ўсе і тая большасьць, што ўсе гэтыя гады маўчыць і крычыць "я не ўмешваюся ў палітыку". Тым часам усё меней застаецца тых сфераў, якія па-за палітыкай, бо гэта ўсюдыпранікальная сыстэма, якая кіруецца адной мэтай - ператварыць людзей у паслухмяных вінцікаў, забраць у іх усё чалавечае, асабістае і зрабіць агульнасыстэмным. Такое адчуваньне, што нейкая злая сіла, якая стварыла гэтую сыстэму, выпрабоўвае як шмат гэты народ можа моўчкі схаваць. Прысуд Канавалаву і Кавалёву - гэта ўжо прысуд цэламу грамадзтву. Народ ёсьць пасобнікам дзяржавы ў злачынстве перад двумя маладымі хлопцамі, чыя віна нават да канца не даказаная. Іх бы паклалі на алтар, каб завяршыць нейкі невядомы рытуал...Што ж будзе далей?
Previous post Next post
Up