Пра бег

Mar 01, 2017 17:16

Нешта я сёлета пра бег яшчэ не пісала.
Студзень быў такі, абы не спыняцца, а люты дык і зусім слабы ў пляне трэніровак - даўно я так мала не бегала. З розных прычынаў. Але спадзяюся ад сакавіка вяртацца ў нармальны рытм.

Тым часам, была парачка цікавых мерапрыемстваў.

У студзені зьдзейснілася даўняя мая мара - пабегаць у дзюнах. Тая ж самая кампанія, што рабіла 50-кілямэтровы забег на новы год, зладзіла агульную трэніроўку ў белых пясках, на іншым канцы горада. Адчуваньні неверагодныя - нібыта і не Саўвадор, а іншая плянэта.













Напачатку лютага ў другі раз пайдзельнічалі ў пляжным забегу. Спадзявалася даказаць сабе, што нейкі прагрэс быў за год, але па часе атрымалася павольней, затое па адчуваньнях нашмат лепей. Відаць, я зусім развучылася выціскаць зь сябе ўсе рэсурсы і маг бегчы толькі ў задавальненьне, а не праз сілу. Мо. яно і да лепшага.







Сярэдзіну месяца заняў бюракратычна-вучэбны клопат, калі я пару тыдняў з хаты не выходзіла, нават на спорт. А пад канец лютага горад накрыла карнавалам, спартзаля зачынілася на гэты час, але пару разоў мы ўсё ж выпаўзлі на прабежку да бліжэйшага става, які карнавал, дзякуй арышам, практычна не закранае.




Што крыўдна, знаёмыя зноў запрашалі пабегаць на пляжы ранкам, мы падняліся а пятай і даведаліся, што карнавал у гэты час яшчэ і ня думаў сканчвацца, таму з дому ня выйсьці. Так і не паехалі. Усё ж добра, што карнавал толькі раз на год.

А заўтра пайду, бадай, запішуся на пару сакавіцкіх забегаў.

бег, пляж

Previous post Next post
Up