Каруру

Oct 30, 2016 14:13


Кажу маме, паедзем да сваякоў на каруру, трэба будзе як-небудзь і цябе звазіць, а то ты такога яшчэ не ведаеш. Яна кажа, як так, каруру я ела, памятаю. Але ж тое іншая справа. Каруру (націск на апошні склад) - гэта і страва (асноўны інгрыдыент - бамія, або яшчэ завецца окра, у Беларусі не сустракала, то можаце ў гугле глянуць), і сьвята.
Read more... )

сьвята, сям'я, каруру, кулінарыя

Leave a comment

huli_tam October 30 2016, 20:43:44 UTC
як цікава!! пра бразільскія сьвяты і традыцыі зусім нічога не ведаю, твой ЖЖ як акно ў іншы свет. здымак (дзіцячы партрэт) як retablo.

а карура хутчэй вясёлая-ўтульная ці хутчэй ўрачыстая-рэлігійная?

окра прадаецца ў Львове ў афрыканскім краме, а мяне з ёй J пазнаёміў ў Польшчы, мы там з яе рабілі рагу

Reply

volhafranco October 30 2016, 20:55:12 UTC
карура - мае бацькі таксама так перайначваюць
вясёлая-ўтульная, дакладна. мне падаецца, малітва неяк быццам больш па інэрцыі, бо так прынята, але неяк без фанатызму асаблівага.
окра крутая, праўда? рагу таксама робяць, а для гэтай стравы з рэдкіх інгрыдыентаў трэба яшчэ алей дэндэ, гэта пальмавы алей нерафінаваны, можа ў афрыканскай краме таксама і знойдзецца, ён такі жоўта-карычневы, можа памаранчавы.

Reply

huli_tam October 30 2016, 21:03:59 UTC
а пальмавый алей вельмі адрозніваецца ад сланечнікавага?

Reply

volhafranco October 30 2016, 21:16:49 UTC
вельмі, там смак вельмі моцны і спецыфічны, не ведаю, з чым параўнаць можна. без яго зусім не тое. ну і калі пальмавы алей сьветлы, рафінаваны, напэўна, таксама ня пойдзе.

Reply

huli_tam October 30 2016, 21:09:38 UTC
окра нагадвае стручковую фасолю

Reply

volhafranco October 30 2016, 21:17:47 UTC
так, трохі, але яна сьлізкая ўнутры, калі згатаваная асабліва.

Reply

volhafranco October 30 2016, 20:56:36 UTC
а каруру гэта такое мясцовае баіянскае сьвята, і тое, мабыць, не ва ўсім штаце распаўсюджанае, а бліжэй да сталіцы. у іншых рэгіёнах такой традыцыі няма, ну але іншых досыць.

Reply


Leave a comment

Up