UPD Кацяфак вельмі хутка разабралі і праз тыдзень яны будуць у новых гаспадароў! Дзяўчынкі ў Мінску, хлопчык у вёсцы. Вельмі спадзяюся, што ім там будзе добра... Шкада аддаваць та ))
Дзьве дзяўчынкі. Нарадзіліся 6.07.12. Апісаньні кацянятаў пад фотамі.
Кацяняты ад хатняй коткі(сібірска-нарвежская лясная), якая жыве зараз з намі ў вёсцы. Кот-тата магчыма таксама наш, а можа і мясцовы.
Кацянятаў можам даставіць у Мінск, Мінскі, Валожынскі, Смаргонскі ці Ашмянскі раён. Першаму можам прывесьці абедзьвюх на выбар.
Заўвага па полу: па-мойму дарма людзі часта аддаюць перавагу катам, а ня коткам - па нашым досьведзе каты часта бываюць вельмі крыклівамі не залежна ад некранутасьці іх палавой функцыі, а за коткамі такога ніколі не назіралі.
Калі ў вас ужо ёсьць кот, гэта ня значыць, што вам не патрэбны яшчэ! =) па ўласным досьведзе: два каты - гэта больш, чым у два разы круцей, чым адзін кот =) столькі замілаваньня ад іх сумеснага сну, абдымашак і аблізушак, і ім нашмат весялей гуляцца разам, менш будуць даставаць гаспадароў, калі ім сумна. А даглядаць аднаго ката, ці двух - розьніцы практычна няма.
Усе здымкі
тут
Мі-мі. Самая рыжая (цёмна руды з крэмава рудым), вытанчаная, шустрая і сьмелая
Мі-мі. Поўсьць у яе будзе напэўна сярэдняй даўжыні
Мі-мі. Вось такі ў нас прыгожы малюнак на баках! С узростам, калі сыдзе кацячы пушок, узор стане яшчэ выразьней
Мі-мі.
Мі-мі.
Мя-мя. Троху шырэйшая і пухлейшая за сястрычку, поўсьць сьветла рудая з тыгрынымі палосачкамі і белай грудкай. Поўсьць кароткая і густая, будзе напэўна такая самая мякка-аксамітавая, як старэйшая сястрычка. І такая самая цярплівая і ласкавая. Толькі мардаха больш акруглая будзе.
Мя-мя. Колер вачэй у іх яшчэ зьмяняецца, будзе хутчэй за ўсё руды ці карычневы.
Мя-мя
Мя-мя
Мя-мя. Тыгрык.
Зьлева на права: Амур (зарэзерваваны), Мя-мя, Мі-мі, Каська (мамка)